Рыгор Яфімавіч Паспелаў
Дата нараджэння 11 верасня 1916(1916-09-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 2014(2014-05-19) (97 гадоў)
Грамадзянства
Дзеці Таццяна Рыгораўна Паспелава
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Рыгор Яфімавіч Паспелаў (11 верасня 1916, Бежацк, Цвярская губерня, Расійская імперыя — 19 мая 2014) — беларускі спецыяліст у галіне энергетыкі. Доктар тэхнічных навук (1962), прафесар (1963). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў Сярэднеазіяцкі індустрыяльны інстытут (1940).

Працаваў у Ташкенцкім політэхнічным інстытуце (1946—1963, кафедра «Электрычныя сістэмы, сеткі і тэхніка высокіх напружанняў», дацэнт, у 1961—1963 — загадчык кафедры), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1963—2014, энергетычны факультэт, кафедра «Электрычныя сістэмы», прафесар, у 1963—1990 — загадчык кафедры).

Сям’я

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: аптымізацыя параметраў і рэжымаў электрычных сістэм і сетак; пабудова адзінай тэорыі транспарту электрычнай энергіі і энерга-эканамічны аналіз сістэм электраперадач, распрацоўка эфектыўных метадаў іх разліку. Заснавальнік навуковай школы ў галіне электраэнергетычных сістэм і сістэм перадачы электраэнергіі з шырокім спектрам дзейнасці.

Узнагароды

Званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР» (1977), ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-ой ступені, медалі, ганаровыя граматы Міністэрства энергетыкі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, знакі «Отличник энергетики Республики Беларусь», «Почетный энергетик Республики Беларусь», «80 лет плана ГОЭЛРО» і інш.

Зноскі

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.