Рыгор Якаўлевіч Перэльман
руск.: Григорий Яковлевич Перельман
Дата нараджэння 13 чэрвеня 1966(1966-06-13)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Yakov Perelman[d][4]
Маці Lyubov Steingolts[d][4]
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера дыферэнцыяльная геаметрыя, тапалогія, матэматыка, рыманава геаметрыя[d] і геаметрычная тапалогія[d]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксандр Данілавіч Аляксандраў[d] і Юрый Дзмітрыевіч Бурага[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыгор Якаўлевіч Перэльман (н. 13 чэрвеня 1966, Ленінград, СССР) — выдатны расійскі матэматык, першым даказаў гіпотэзу Пуанкарэ.

Біяграфія

Рыгор Перэльман нарадзіўся 13 чэрвеня 1966 года ў Ленінградзе ў яўрэйскай сям’і. Яго бацька быў інжынерам-электрыкам, у 1993 годзе перасяліўся ў Ізраіль. Маці засталася ў Санкт-Пецярбургу, працавала настаўнікам матэматыкі ў ПТВ. Менавіта маці, якая грала на скрыпцы, прышчапіла будучаму матэматыку любоў да класічнай музыкі.

У цяперашні час больш не цікавіцца матэматыкай, беспрацоўны, жыве ў адной кватэры разам з маці.

Навуковы ўклад

У 2002 годзе Перэльман упершыню апублікаваў сваю наватарскую працу, прысвечаную рашэнню аднаго з прыватных выпадкаў гіпотэзы геаметрызацыі Уільяма Тэрстана, з якой выцякае справядлівасць вядомай гіпотэзы Пуанкарэ, сфармуляванай французскім матэматыкам, фізікам і філосафам Анры Пуанкарэ ў 1904 годзе. Апісаны навукоўцам метад вывучэння патоку Рычы атрымаў назву тэорыі Гамільтана-Перэльмана.

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Grigori Perelman // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. Праверана 30 сакавіка 2023.
  5. О причинах ухода Г. Перельмана из ПОМИ
  6. Биография Григория Перельмана. РИА Новости
  7. J.J. O'Connor and E.F. Robertson. Grigori Yakovlevich Perelman. MacTutor Праверана 10 жніўня 2022.
  8. J. Lublinski. Der weiße Rabe. Deutschlandfunk Праверана 19 снежня 2020.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.