Рыгор Фёдаравіч Мядзведзеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 студзеня 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | ветэрынарыя і эндакрыналогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук (1989) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
|
Рыгор Фёдаравіч Мядзведзеў (нар. 12 студзеня 1938 г., вёска Харошаўка, Добрушскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акадэмік Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі. Доктар ветэрынарных навук (1989), прафесар (1991).
Біяграфія
У 1951 годзе скончыў сямігадовую школу, у 1954 годзе — сярэднюю школу ў вёсцы Агародня Кузьмініцкая[1]. Паступіў на ветэрынарны факультэт Смаленскага зоаветэрынарнага інстытута, пасля закрыцця якога быў пераведзены ў Віцебскі ветэрынарны інстытут[1]. Інстытут скончыў у 1959 годзе. Працаваў ветэрынарным урачом раённай ветэрынарнай лячэбніцы Даманавіцкага раёна[1]. У 1960 годзе, пасля скасавання Даманавіцкага раёна, быў пераведзены ў саўгас «Рагачоўскі» на пасаду галоўнага ветэрынарнага ўрача[1]. Скончыў аспірантуру пры кафедры акушэрства і штучнага асемянення Віцебскага ветэрынарнага інстытута пад кіраўніцтвам Я. Р. Губарэвіча[1]. З 1964 года Р. Ф. Мядзведзеў у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (старшы выкладчык, дацэнт, у 1987—1988 гадах загадчык кафедры). У 1989 годзе абараніў доктарскую дысертацыю пры Львоўскім зоаветэрынарным інстытуце[1]. У 1990 годзе быў абраны на пасаду прафесара кафедры фізіялогіі, біятэхналогіі і ветэрынарыі БДСГА. У 2003 годзе пераведзены на пасаду загадчыка кафедры фізіялогіі, біятэхналогіі і ветэрынарыі (з 2011 года кафедра біятэхналогіі і ветэрынарнай медыцыны)[1].
Прызнаны «Чалавекам года 2000» Магілёўшчыны.
9 жніўня 2023 года прысвоена ганарове званне заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь[2].
Навуковая дзейнасць
Аўтар звыш 150 навуковых прац па ветэрынарных прэпаратах і спосабах лячэння акушэрскіх і гінекалагічных захворванняў, патагенетыцы і эндакрыналогіі ўзнаўлення жывёл, біятэхналагічных метадах штучнага асемянення і трансплантацыі эмбрыёнаў, арганізацыі ветэрынарнага кантролю ўзнаўлення буйной рагатай жывёлы.
Асноўныя публікацыі
- Послеродовые изменения в половых органов коров // Ветеринария. — 1981. — № 1.
- Бесплодие самок сельскохозяйственных животных: Учебное пособие. — Горки,1988.
- Акушерство, гинекология и биотехника размножения животных. — Мн.,1997.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 Медведев Григорий Фёдорович (руск.) // Сайт БДСГА
- ↑ Дзяржаўных узнагарод удастоены 46 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці
Літаратура
- Мядзведзеў Рыгор Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 65. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Гавриленко Н. И., Долина Д. С., Турчанов С. О. Всю жизнь на пьедестал науки (к 80-летию со дня рождения Г. Ф. Медведева) (руск.) // «Вестник Белорусской государственной сельскохозяйственной академии», 2018.
Спасылкі
- Мядзведзеў Рыгор Фёдаравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Медведев Григорий Фёдорович (руск.) // Сайт БДСГА