Рыгор Пятровіч Грысевіч
Сцяг Наркам лёгкай прамысловасці БССР
1932 1933
Папярэднік пасада ўтвораная, ён сам, як старшыня ВСНГ
Пераемнік Аўгуст Балцін
Сцяг Старшыня ВСНГ БССР
17 верасня 1929 1932
Папярэднік Сяргей Карп
Пераемнік пасада скасаваная, ён сам, як наркам лёгкай прамысловасці
Сцяг Намеснік Старшыні СНК БССР
17 верасня 1929 1932
Кіраўнік урада Мікалай Галадзед

Нараджэнне 1896
Смерць 1938
Партыя
Бітвы

Рыго́р Пятро́віч Грысе́віч (1896, г. Бельск, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 1938) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі камуністычны ўніверсітэт (1926).

З 8 гадоў пачаў працаваць на кафляным заводзе ў Бельску. У 1910 годзе за ўдзел у забастоўцы звольнены з завода. Уладкаваўся на чыгунку. У 1915 годзе быў мабілізаваны ў армію і накіраваны на фронт. У 1917 годзе ўступіў у РКП(б). У 1918—1920 гадах у Чырвонай арміі. У 1920—1921 гадах на гаспадарчай і партыйнай рабоце ў Баранавічах. Пасля заключэння Рыжскага міру і перадачы Заходняй Беларусі Польшчы пераехаў у Барысаў. На працягу 1926—1929 гадоў сакратар Магілёўскага, Бабруйскага акруговых камітэтаў КП(б)Б. З 1929 года старшыня Вышэйшага савета народнай гаспадаркі БССР, у 1932—1933 гадах наркам лёгкай прамысловасці БССР. Падчас барацьбы ўнутры партыйнай вярхушкі КП(б)Б па загаду Гікалы Грысевіч, як чалавек Галадзеда быў зняты з пасад і накіраваны начальнікам палітаддзела чыгункі ў Сібір[1]. Арыштаваны і расстраляны ў 1938 годзе. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Член ЦК КП(б)Б у 1927—1934, член Бюро ЦК КП(б)Б у 1929—1934.

Зноскі

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.