Рыгор Мікалаевіч Чысценка
Дата нараджэння 1948
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, эпідэміёлаг, паразітолаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1996)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Рыгор Мікалаевіч Чысценка (нар. 1948) — беларускі вучоны ў галіне эпідэміялогіі і паразіталогіі. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (1997)[2].

Біяграфія

Скончыў санітарна-гігіенічны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1974). З 1974 года выкладае ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, з 1985 года — загадчык кафедры эпідэміялогіі[2].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: эпідэміялогія, эпідэміялагічны нагляд і прафілактыка аэразольных, кішачных інфекцый і паразітарных хвароб; клінічная эпідэміялогія і доказная медыцына[2].

Зноскі

Літаратура

  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.
  • Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. Вып. 3. — Минск, 2006.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.