Рыгор Васілевіч Сангушка | |
---|---|
| |
Нараджэнне | не раней за 1530 |
Смерць | 1555 |
Род | Сангушкі |
Бацька | Васіль Міхайлавіч Сангушка[d] |
Жонка | Настасся з Гарнастаяў[d] |
Дзеці | Андрэй Рыгоравіч Сангушка |
Рыгор Васілевіч Сангушка (? — 1555?) — князь, прадстаўнік кавельскай галіны роду Сангушкаў.
Сын Васіля Сангушкі і яго першай жонкі Ганны.
Яго жонкай (шлюб заключаны да 1553) была Настасся Гарнастай (? — запэўна да 1563), дачка новагародскага ваяводы і земскага падскарбія Івана Гарнастая. Меў з ёй дзяцей:
- Андрэя (? — 1591);
- Фядору, якая была замужам спачатку за князем Жыгімонтам Гедройцам, а потым за парнаўскім кашталянам Пятром Стаброўскім.
Пасля смерці Рыгора Сангушкі яго жонка выйшла замуж паўторна за смаленскага ваяводу Філона Кміту.
Зноскі
Спасылкі
- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.