Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч

Касцеша
Касцеша
16-ы кашталян віленскі
1564 12 лістапада 1572
Папярэднік Геранім Аляксандравіч Хадкевіч
Пераемнік Ян Геранімавіч Хадкевіч
3-і гетман польны літоўскі
20 лістапада 1561 1566
Папярэднік Андрэй Неміровіч
Пераемнік Раман Сангушка
8-ы гетман вялікі літоўскі
1566 9 лістапада 1572
Папярэднік Мікалай Радзівіл Руды
Пераемнік Мікалай Радзівіл Руды
кашталян троцкі
16 кастрычніка 1559 1564
Папярэднік Геранім Аляксандравіч Хадкевіч
Пераемнік Стэфан Андрэевіч Збаражскі
8-ы ваявода віцебскі
1554 1555
Папярэднік Станіслаў Пятровіч Кішка
Пераемнік Стэфан Андрэевіч Збаражскі
ваявода кіеўскі
1555 16 верасня 1559
Папярэднік Фрыдэрык Пронскі
староста тыкоцінскі[d]
з 1544
падкаморы вялікі літоўскі
1544 16 кастрычніка 1559
Папярэднік Мікалай Юр’евіч Пац
Пераемнік Януш Радзівіл

Нараджэнне 1513
Смерць 12 лістапада 1572[1] ці 9 лістапада 1572[2]
Месца пахавання
Род Хадкевічы
Бацька Аляксандр Іванавіч Хадкевіч[3]
Маці Васіліса Іванаўна з Яраславічаў[d][3]
Жонка Кацярына з Вішнявецкіх
Дзеці Андрэй Рыгоравіч Хадкевіч[d], Ганна з Хадкевічаў[d][4][5], Аляксандр Хадкевіч, Аляксандра Рыгораўна Хадкевіч[d][3] і Соф’я з Хадкевічаў[d]
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць дыпламат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч (каля 1513 — 12 лістапада 1572) — вялікалітоўскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч.

З магнацкага роду Хадкевічаў. З сярэдзіны XVI ст. займаў значныя ўрады ваяводы віцебскага (з 1554), ваяводы кіеўскага (з 1555), кашталяна троцкага (з 1559), гетмана польнага літоўскага (з 1561), кашталяна віленскага (з 1564), гетмана вялікага літоўскага (з 1566). Удзельнічаў у Лівонскай вайне.

Быў прыхільнікам самастойнасці Вялікага княства Літоўскага і праціўнікам Люблінскай уніі, у знак пратэсту супраць якой у 1569 годзе адмовіўся ад усіх дзяржаўных і адміністрацыйных урадаў.

Герб Рыгора Аляксандравіча Хадкевіча. 1562

У 1568 годзе заснаваў друкарню пры праваслаўным кляштары ў мястэчку Заблудаве Гарадзенскага павета (цяпер у Польшчы), дзе працягнулі сваю дзейнасць маскоўскія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. У Заблудаве імі было надрукавана «Евангелле вучыцельнае» (захавалася 44 асобнікі), з гербам Р. Хадкевіча на абароце тытульнага аркуша. Ужо без П. Мсціслаўца, які выехаў у Вільню, І. Фёдараў надрукаваў у заблудаўскай друкарні «Псалтыр з Часаслоўцам» (захавалася 4 асобнікі). Ціск каталіцкага духавенства вымусіў Р. Хадкевіча ў 1570 годзе адмовіцца ад падтрымкі кірылічнага праваслаўнага кнігадрукавання.

Р. А. Хадкевіч дажыў да канца сваіх дзён у Заблудаве. Паводле сваёй волі, пахаваны ў катакомбах Благавешчанскага сабора ў Супраслі.

Зноскі

  1. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 79.
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 150.
  3. 1 2 3 Pas L. v. Genealogics — 2003.
  4. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 50. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  5. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 39. — 377 с.

Літаратура

  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1995.
  • Кіркене, Г. Новы погляд на род Хадкевічаў — графаў на Шклове і Мышы / Г. Кіркене // ARCHE. — 2014. — № 6. — С. 59—70.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.