Рыгор Іванавіч Кулік | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Григорій Іванович Кулик | |||||||||||||
![]() | |||||||||||||
Дата нараджэння | 28 кастрычніка (9 лістапада) 1890[1] | ||||||||||||
Месца нараджэння | |||||||||||||
Дата смерці | 24 жніўня 1950 (59 гадоў) | ||||||||||||
Месца смерці | |||||||||||||
Альма-матар | |||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||||||||
Род войскаў | артылерыя | ||||||||||||
Званне |
![]() |
||||||||||||
Камандаваў | 1-я гвардзейская мотастралковая дывізія, 3rd Rifle Corps[d], 54th Army (Soviet Union)[d], 4th Guards Army[d], 10th Army[d], 14th Army[d], 1st Cavalry Army[d] і Паўночна-Каўказская вайсковая акруга | ||||||||||||
Бітвы/войны | |||||||||||||
Узнагароды і званні |
|
||||||||||||
![]() |
Рыго́р Іва́навіч Кулі́к (9 лістапада 1890, хутар Дуднікава, Палтаўская вобласць, Украіна — 24 жніўня 1950) – савецкі военачальнік. Маршал Савецкага Саюза (1940). Герой Савецкага Саюза (1940).
Біяграфія
Скончыў ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1932). У арміі з 1912 г., удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. З мая 1937 г. начальнік артылерыйскага ўпраўлення РСЧА. З 1939 г. намеснік наркома абароны СССР і начальнік Галоўнага артылерыйскага ўпраўлення. Вызначыўся ў савецкага-фінскай вайне 1939 – 1944 гг.. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны прадстаўнік Стаўкі Галоўнага камандавання на Заходнем фронце, у раёне г. Беласток трапіў у акружэнне. Са жніўня 1941 г. камандуючы 54-й арміяй на Ленінградскім, потым на Варонежскім і Сцяпным франтах. У сакавіку 1942 г. за пралікі ў камандаванні войскамі паніжаны ў званні да генерал-маёра. Пасля 1944 г. намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення фарміравання і камплектавання войск РСЧА, намеснік камандуючага войскамі Прыволжскай ваеннай акругі. З 1946 г. у адстаўцы. 11 студзеня 1947 г. арыштаваны па лжывым абвінавачанні ў «антысавецкай варожай дзейнасці». Расстраляны паводле прыгавору ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР. У красавіку 1956 г. рэабілітаваны. У 1957 г. пасмяротна адноўлены ў званні Маршала Савецкага Саюза.
Зноскі
- ↑ Grigory Ivanovich Kulik // TracesOfWar
Літаратура
- Г. И. Кулик: Публикация автобиографии военачальника от 1939 г. // Военно-исторический журнал. – 1990. – № 3. – С.
- Печенкин, А. И ордена, и тюрьма: Роковая карьера маршала Кулика // Родина. – 1996. – № 6. – С.
- Шумейко, Ю. Кулик // Коммунист Вооруженных Сил. – 1990. – № 10. – С.