Горад
± | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рыбнае[1] (руск.: Рыбное) — горад (з 1961 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Рыбнаўскага раёна Разанскай вобласці. Насельніцтва 19,3 тыс. чалавек (2009). Заснаваны ў 1597 годзе.
Горад размешчаны на захадзе вобласці, на рацэ Вожа (прыток Акі), за 18 км ад Разані. Буйны чыгуначны вузел.
Упершыню згадваецца ў пісцовых кнігах 1597 года як сяло Рыбіна, пазней Рыбнае. Назву звязваюць з рыбалоўствам на рацэ Вожа. Непадалёк ад Рыбнага, у пойме Вожы і яе прытоку Мячы, у жніўні 1378 рускія войскі на чале з маскоўскім князем Дзмітрыем (які потым атрымаў эпітэт «Данскі») разграмілі мангола-татарскія войскі.
Хуткаму росту ў XIX стагоддзі сяло абавязана будаўніцтву і пуску ў 1864 годзе чыгункі Масква—Разань. З 1947 года Рыбнае атрымала статус рабочага пасёлка, з 1961 года — статус горада.
Непадалёк ад Рыбнага, у сяле Канстанцінава, нарадзіўся паэт С. А. Ясенін; у Канстанцінаве знаходзіцца літаратурна-мемарыяльны музей-запаведнік паэта.
У сяле Пашчупава знаходзіцца Іаана-Багаслоўскі Пашчупаўскі манастыр.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14). — карта Разанскай вобласці