Рыбец | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Vimba vimba (Linnaeus, 1758) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Рыбе́ц, рыбец звычайны, сырць (Vimba vimba) — рыба з сямейства карпавых. Народныя назвы: цырта, падусва.
Апісанне
Дасягае даўжыні 50 см і масы 3 кг, максімальны ўзрост — 17 гадоў. Цела ўмерана падоўжанае, злёгку сціснутае з бакоў, укрытае адносна буйной шчыльнай луской. У бакавой лініі 56-64 лускавінкі. Паміж галавой і спінным плаўніком свабоднае ад лускі паглыбленне, раўчук, за спінным плаўніком укрыты лускою кіль (паміж брушнымі і анальным плаўнікамі без лускі). Плаўнікі жаўтаватага колеру. Спінны плаўнік кароткі, з 3 простымі і 8-10 разгалінаванымі прамянямі. Анальны плаўнік падоўжаны, мае 3 простыя промні і 17-21 разгалінаваныя. Галава падоўжаная. Рот ніжні, высоўны, паўмесяцавы, рыла з мясістым прыдаткам. Афарбоўка цела серабрыстая, у перыяд нерасту спіна і бакі цямнеюць, парныя плаўнікі чырванеюць, у самцоў з'яўляюцца эпітэліяльныя бугаркі.
Пашырэнне
Пашыраны ў басейнах Паўночнага, Балтыйскага, Азоўскага, Чорнага і Каспійскага мораў. У Беларусі ёсць у рэках басейнаў Нёмана, Дняпра, Заходняй Дзвіны і Заходняга Буга.
Асаблівасці біялогіі
Полавай спеласці дасягае ва ўзросте 4 гадоў. Размнажаецца ў рэках. Нерастуе ў маі пры тэмпературы 17—19 °C. Корміцца доннымі беспазваночнымі, лічынкамі насякомых, ракападобнымі, часам дробнай рыбай.
Выкарыстанне
Аб'ект промыслу і развядзення. Мяса белае і вельмі смачнае, у вэнджаным выглядзе высока цэніцца.
Ахоўны статус
Рыбец занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (з 1981 г.), Чырвоную кнігу Польшчы, Дадатак III Бернскай канвенцыі[1].
Зноскі
- ↑ Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь Архівавана 31 кастрычніка 2015.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 485. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
- Жукаў П. І Рыбец // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 389—390. — 599 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |