Руіны (ад лац.: ruere, падаць, валіцца) — рэшткі былога будынка ці пабудовы.
Гісторыя
У Сярэднявеччы руіны падлягалі канчатковыму разбурэнню або іх часткі выкарыстоўваліся пры ўзвядзенні новай пабудовы на тым жа месцы. Нярэдка руіны служылі як каменяломня ці крыніца матэрыялу для іншых пабудоў. Антычныя руіны пачалі прыцягваць цікавасць мастацтва і культуры ў Эпоху Адраджэння. Падчас Французскай Рэвалюцыі антычныя руіны сталі лічыцца сімваламі палітычнай роўнасці.
З прыходам эпох Асветніцтва і Рамантызму сталі шанавацца таксама і сярэднявечныя руіны. Да іх сталі адносіцца як да адчувальных помнікаў мінулых часоў гістарычнага значэння. Іх панарама станавілася аб'ектам эмоцый аб ідэалізаваным мінулым, асабліва на фоне прамысловай рэвалюцыі, якая нярэдка ўспрымалася як пагроза. Шанаванне эстэтыкі старэння пачало выяўляцца ў англійскай культуры паркаў у XVIII стагоддзі, пры якой паркі ствараліся як інсцэноўка ландшафту з даданнем штучных руін. Шматлікія руіны крэпасцяў, замкаў і кляштараў набылі ў XIX стагоддзі вялікае, амаль сімвалічнае значэнне. Мастакі эпохі Рамантызму, такія як Каспар Давід Фрыдрых, дасягнулі славы збольшага дзякуючы выкарыстанню гэтага вобраза.
Сімвалізм руін выказаўся і ў гімне ГДР пад назвай «Адроджаная з руін». Руіны новага часу ўзнікалі з прычыны войн, тэрактаў ці эканамічнага заняпаду.
Вядомыя руіны
- Баальбек
- Акропаль
- Луксор
- Пампеі
- Рымскі форум
- Троя
- Ангкор
- Мачу-Пікчу
- Дом Паўлава
Літаратура
- С. Зенкин. Архитектурные руины Архівавана 22 мая 2019. // Зенкин С. Н. Французский романтизм и идея культуры. М.: РГГУ, 2001, с. 32-39.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Руіны