Рутвіца рагатая | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Ру́твіца рагатая[3] (Lotus corniculatus) — від кветкавых раслін роду Рутвіца (Lotus) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Назва
Рутвіца рагатая, руцвіца[4][5], трызаўка, заяччы браткі, рута польная[6][7], заячча трава, палявая акацыя[8].
Сінонімы
У сінаніміку віду ўваходзяць наступныя назвы:
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10—40 см. Сцябло ляжачае, прыўздымаецца або ўзыходзіць. Корань стрыжнёвы. Лісце чарговае, чарашковае, тройчатае.Прылісткі завостраныя, лісточкі да 15 мм даўжынёй, яйкападобныя. Суквецці парасонавыя, пяцікветкавыя. Кветкі да 15 мм даўжынёй, жоўтыя. Чашачка слабаапушаная або голая. Бабы да 25 мм даўжынёй, прамыя.
Цвіце з канца вясны да позняй восені.
Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне
Меданосныя пчолы ахвотна збіраюць нектар з кветак віду. Медадайнасць — да 15 кг з гектара суцэльных пасеваў[9].
Падвіды
- Lotus corniculatus subsp. afghanicus Chrtkova
- Lotus corniculatus subsp. corniculatus L.
- Lotus corniculatus subsp. frondosus Freyn
- Lotus corniculatus subsp. fruticosus Chrtkova
- Lotus corniculatus var. japonicus Regel
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Лядвенец // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 179. Архівавана 7 студзеня 2012.
Літаратура
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — 3 000 экз. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі
- Lotus corniculatus на ILDIS. (англ.)
- Лядвенец рогатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)