Рутара Хасімота | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
яп.: 橋本龍太郎 | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Yōhei Kōno[d] | ||||||
Пераемнік | Wataru Kubo[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Hiroshi Mitsuzuka[d] | ||||||
Пераемнік | Hikaru Matsunaga[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тамііці Мураяма | ||||||
Пераемнік | Рутара Хасімота | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рутара Хасімота | ||||||
Пераемнік | Кэйдза Абуці | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
29 ліпеня 1937[1][2][…] |
||||||
Смерць |
1 ліпеня 2006[1][3] (68 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Ryōgo Hashimoto[d] | ||||||
Жонка | Kumiko Hashimoto[d] | ||||||
Дзеці | Gaku Hashimoto[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Сайт | ryu-hasimoto.net/top.html | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рутара Хасімота (29 ліпеня 1937 — 1 ліпеня 2006) — японскі палітычны дзеяч, у перыяд з 11 студзеня 1996 г. па 30 ліпеня 1998 займаў пасаду Прэм’ер-міністра Японіі.
Біяграфія
Хасімота атрымаў вышэйшую адукацыю ў Універсітэце Кэё, дзе навучаўся на палітолага. У 1963 годзе стаў дэпутатам японскага парламента. У 1989 годзе ён стаў міністрам фінансаў, а ў 1994 заняў пост знешняга гандлю і прамысловасці. У верасні 1995 года быў абраны лідарам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі.
Хасімота узначальваў японскі ўрад у перыяд з 1996 па 1998 год. У галіне знешняй палітыкі ў гэты час была адзначана актывізацыя дыялогу з Расіяй. На перамовах з Барысам Ельцыным Хасімота заяўляў, што абодвум краінам неабходны мірны дагавор, але ў той жа час мірны дагавор не можа быць заключаны без рашэння праблемы межаў.
У 1998 годзе Хасімота сышоў у адстаўку, якая была выкліканая няўдалым выступам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі на выбарах у верхнюю палату парламента. На пасадзе прэм’ер-міністра яго змяніў Кэйдза Абуці. З 2000 па 2001 год Хасімота займаў пасаду дзяржаўнага міністра ў кабінеце Ёсіра Моры, вырашаючы пытанні адміністрацыйнай рэформы. Пасля адстаўкі Моры ў 2001 годзе, ён зноў балатаваўся на пасаду лідара ЛДП, але прайграў унутрыпартыйныя выбары Дзюн’іціра Каідзумі.
Зноскі
- 1 2 Hashimoto Ryutaro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ryutaro Hashimoto // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Ryutaro Hashimoto // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рутара Хасімота