Рускае Радыё | |
---|---|
ЗАТ «Рускае Радыё — Еўразія» | |
Горад | |
Краіна | Расія |
Слоган | «Усё будзе добра!» |
Зона вяшчання | Расія, ДНР, Беларусь, Прыднястроўе, Эстонія, Латвія, Арменія, Ізраіль, Іспанія, Польшча, Чэхія, Чарнагорыя, ЗША, Канада, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Філіпіны, Венесуэла, Сурынам, ПАР, Рэспубліка Абхазія і СНД |
Дата пачатку вяшчання | 2 жніўня 1995 |
Паведчанне аб рэгістрацыі СМІ |
РВ № 14801 ад 26 сакавіка 2009 г. |
Уладальнік | медыяхолдынг «Руская Медыягрупа» |
Сайт | Афіцыйны сайт |
«Ру́скае Ра́дыё» (па-руску — «Русское Радио») — папулярная расійская FM-радыёстанцыя.
«Русское Радио» пачало вяшчанне 2 жніўня 1995 года ў Маскве. Першым у эфір выйшаў дыджэй Марсель Гансалес. Ад самога пачатку асноўны фармат перадачаў складаюць папулярныя песні толькі на рускай мове — у адрозненне ад іншых падобных FM радыёстанцый, якія перадаюць шмат заходнееўрапейскай і амерыканскай музыкі. Дэвіз станцыі — «Всё будет хорошо!» («Усё будзе добра!»)
На сённяшні дзень «Русское Радио» вяшчае ў болей чым 950 гарадах Расіі, а таксама ў Беларусі (у Мінску — на частаце 98.9 FM), Украіне, Казахстане, Малдове, Кыргызстане, Арменіі, і краінах Балтыі. Апроч гэтага, прамы эфір радыёстанцыі транслюецца ў Інтэрнэце, такім чынам даючы магчымасць слухаць яе ў любой краіне свету.
Асноўную частку эфіру складаюць папулярныя на дадзены момант песні, а таксама хіты мінулых гадоў і іншыя песні. Таксама можна пачуць разнастайныя перадачы; раз на гадзіну выходзяць выпускі навінаў, прадстаўленыя Рускай Службай Навінаў. У розных рэгіёнах праграма можа адрознівацца, але асноўныя перадачы з Масквы транслююцца ўсюды. Вяшчанне адбываецца ў кругласутачным рэжыме.
«Русское Радио» з’яўляецца заснавальнікам расійскай штогадовай музычнай прэміі «Залаты грамафон».