Рукакрылыя

Corynorhinus townsendii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chiroptera Blumenbach, 1779

Падатряды і сямействы

Pteropodidae Крыланы

  • Pteropodidae

Microchiroptera Кажаны

  • Emballonuridae
  • Rhinopoma
  • Craseonycteridae
  • Rhinolophidae
  • Nycteridae
  • Megadermatidae
  • Vespertilionidae
  • Molossidae
  • Antrozoidae
  • Natalidae
  • Myzopodidae
  • Thyropteridae
  • Furipteridae
  • Noctilionidae
  • Mystacinidae
  • Mormoopidae
  • Phyllostomidae

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179985
NCBI  9397
EOL  15503956
FW  40622

Рукакрылыя (Chiroptera) — атрад плацэнтарных млекакормячых, адзіны, прадстаўнікі якога здольныя да актыўнага палёту. Гэта другі па велічыні (пасля грызуноў) атрад млекакормячых, уключае каля 1200 відаў. Іх даследаванню прысвечана навука хіраптэралогія. Сістэматычна рукакрылыя блізкія да насякомаедных. Падзяляюцца на 2 падатрады: крыланы і кажаны, або лятучыя мышы.

Апісанне

Даўжыня крыланаў да 42 см, размах крылаў да 1,65 м; даўжыня кажаноў да 14 см. Пярэднія канечнасці ператвораны ў скурыстыя крылы, якія, як і ўсё цела, укрыты кароткім аксаміцістым валасяным покрывам. У палёце і пры паляванні арыентуюцца галоўным чынам з дапамогай ультрагуку. 3 органаў пачуццяў найбольш развітыя слых і дотык.

Распаўсюджанне

Крыланы пашыраны ў тропіках і субтропіках Усходняга паўшар'я (каля 500 відаў). Лятучыя мышы пашыраны паўсюдна, акрамя Арктыкі і Антарктыды (больш за 800 відаў). На Беларусі 17 відаў з родаў вячэрніцы, начніцы, вушаны, кажаны, нетапыры і шыракавушкі.

Насяляюць розныя ландшафты, жывуць у пячорах, расколінах скал, дуплах, пабудовах і інш. Большасць відаў утвараюць калоніі (часам да некалькіх мільёнаў асобін).

Асаблівасці біялогіі

Актыўныя ў прыцемку і ўначы. Крыланы кормяцца пераважна пладамі, лятучыя мышы — насякомаедныя, некаторыя — рыбаедныя, ёсць крывасмокі (вампіры).

Нараджаюць 1 — 2 дзіцянят адзін раз у год.

Гісторыя

Выкапнёвыя парэшткі рукакрылых вядомыя з адкладаў ранняга эацэна ЗША.

Па сучасных дадзеных рукакрылыя з'явіліся не пазней ранняга эацэна (Jepsen, 1966; Russel, Louis et al., 1973) і ўжо тады занялі экалагічную нішу начных паляўнічых у паветраным прасторы. Магутную відавую радыяцыю група зведала ў міяцэнавых адкладах. Але ў цэлым, рукакрылыя — адна з саміх рэдкіх сярод млекакормячых у палеанталагічным летапісе.

Пытанне аб тым, як менавіта рукакрылыя пайшлі ад наземных продкаў, хвалюе біёлагаў ужо не адно дзесяцігоддзе. Хаця многія з рукакрылых на зямлі адчуваюць сябе няўпэўнена, ёсць віды, якія хутка бегаюць, абапіраючыся на згібы крылаў. Сустракаюцца і некаторыя, якія ўмеюць плаваць і ўзлятаць з вады.

У лютым 2007 года ў Ваёмінгу біёлаг Марге і яго калегі адкрылі два выкапнёвыя асобнікі невядомага раней віду, названага Onychonycteris finneyi. Гэта самы прымітыўны кажан з вядомых. Гэты від запаўняе прагал паміж сучаснымі рукакрылымі і наземнымі млекакормячымі. Моцна падоўжаныя пальцы і форма грудной клеткі кажа пра тое, што ён быў здольны да актыўнага палёту. У той жа час захаваліся адносна доўгія заднія канечнасці і кіпцюры на ўсіх пяці пальцах — спадчына наземных продкаў. Onychonycteris пазбаўлены характэрных прыкмет рэхалакацыі, і гэта сведчыць аб тым, што палёт развіўся ў кажаноў раней рэхалакацыі.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.