Ружанскі тэатр Сапегаў
Заснаваны 1765
Архітэктар Ян Самуэль Бекер[1]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ружанскі тэатр Сапегаў — прыватны тэатр, які існаваў y 17651791 гадах у Ружанах.

Гісторыя

Налічваў «60 артыстаў і танцоўшчыкаў».

Меў музычна-оперную школу, капэлы ў Ружанах (Пружанскі раён), Дзярэчыне (Зэльвенскі раён), Зэльве; 40 музыкантаў «пры бубнах і трубах». У ім працавалі М. Пранчынскі як танцоўшчык, балетмайстар і пастаноўшчык («Літасцівасць Ціта», пастаноўка 1784 года), К. Чыпрыяні (з 1775 года) як капельмайстар і кампазітар, а таксама навучаў ігры на скрыпцы прыгонных князя.

Сярод вядомых пастановак тэатра: аднаактовая опера Ж. Русо «Вясковы чараўнік», балеты «Арынянка» і «Літасцівасць Ціта», камедыя Малінэ «Чароўнае дрэва».

Будынак

Тэатр размяшчаўся ў Ружанскім палацавым комплексе ва ўсходнім корпусе, які падзяляўся параднай лесвіцай на дзве роўныя часткі — тэатр і манеж. Меў глыбокую сцэну з 7 планамі куліс, што давала магчымасць тройчы мяняць афармленне ў час спектакля. Да сцэны прылягалі невялікія гардэробныя. Падковападобная ў плане зала была 2-ярусная: на першым ярусе было 14 ізаляваных лож; на другім — 15 з каралеўскай ложай у цэнтры. Ложы ўпрыгожвалі ажрныя балюстрады, калоны карынфскага ордара.

Зноскі

  1. European Theatre ArchitectureArts and Theatre Institute. Праверана 18 лютага 2020.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.