Руднікі | |
---|---|
Каардынаты: 52°40′27″ пн. ш. 24°30′37″ у. д. | |
Размяшчэнне | Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён |
Вышыня над узроўнем мора | 159 м |
Даўжыня | 1,6 км |
Шырыня | 0,8 км |
Плошча | 0,876 км² |
Аб'ём | 0,0011 (поўны) км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,2 км |
Найбольшая глыбіня | 2,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,86 м |
Год напаўнення | 1978 |
Звычайны падпорны ўзровень | 2,5 м |
![]() ![]() Руднікі |
|
![]() ![]() Руднікі |
Ру́днікі[1], Руднікаўскае[2] — вадасховішча ў Беларусі, у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, у басейне ракі Ясельда, за 2,5 км у напрамку на паўночны захад ад аграгарадка Руднікі[1].
Створана ў 1978 годзе[1][2]. Плошча паверхні складае 0,876[3] км², даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 0,8 км, даўжыня берагавой лініі 4,2[3] км, даўжыня агараджальнай дамбы 2,2[1] км. Найбольшая глыбіня вадасховішча дасягае 2,5 м, сярэдняя — 1,86[3] м. Поўны аб’ём вады складае 1,1 млн м³[3].
Вадасховішча наліўное[2]. Напаўняецца вадой з ракі Ясельда па канале праз сажалку з дапамогай помпавай станцыі[1]. Вада забіраецца праз вежавы вадаскід[1]. Выкарыстоўваецца вадасховішча ў мэтах рыбагадоўлі і арашэння.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 БелЭн 2001.
- 1 2 3 Водохранилища — Брестская область. Общая характеристика водохранилищ. // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
- 1 2 3 4 Водохранилища — Брестская область. Морфометрические показатели и характерные уровни. // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
Літаратура
- Руднікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 430. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
- Водохранилища — Брестская область. Общая характеристика водохранилищ. // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
- Водохранилища — Брестская область. Морфометрические показатели и характерные уровни. // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
- Водохранилища — Брестская область. Описание гидротехнических сооружений. // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.