Вёска
Рудня
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
55°45′33,85″ пн. ш. 30°17′45,76″ у. д.
Вышыня цэнтра
160 м
Насельніцтва
  • 131 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139[1]
Паштовы індэкс
211573[1]
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218846026
Рудня на карце Беларусі ±
Рудня (Гарадоцкі раён) (Беларусь)
Рудня (Гарадоцкі раён)
Рудня (Гарадоцкі раён) (Віцебская вобласць)
Рудня (Гарадоцкі раён)

Ру́дня [2] (трансліт.: Rudnia, руск.: Рудня) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Ловаць. Уваходзіць у склад Езярышчанскага сельсавета. Да 2018 года цэнтр Руднянскага сельсавета[3]. За 65 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Гарадок, 104 кіламетры ад Віцебска, 30 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Езярышча.

Гісторыя

У канцы 18 ст. дзяржаўная ўласнасць у складзе Гарадоцкага павета Полацкай губерні. Згодна з інвентаром 1845 г. фальварак у складзе маёнтка Дубакрай. У 1880-я гады ў складзе Дубакрайскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні ва ўласнасці графа Апраксіна. У вёсцы дзейнічалі вадзяны млын, царква, сельскае вучылішча. У 1891 годзе адкрылася школа граматы. З 20 жніўня 1924 вёска Рудня — цэнтр Руднянскага сельсавета Межанскага (з 8.7.1931 г. Гарадоцкага, з 12.2.1935 г. — Мехаўскага) раёна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. да снежня 1943 г. вёска знаходзілася на акупіраванай тэрыторыі. З 18 ліпеня 1957 г. Рудня ў складзе Езярышчанскага, з 25 снежня 1962 г. Гарадоцкага раёна.

Насельніцтва

  • 60 жыхароў, 12 двароў (1926)[4]
  • 336 жыхароў (1959)[4]
  • 289 жыхароў (1970)[4]
  • 260 жыхароў, 141 двароў (2001)
  • 229 жыхароў, 105 двароў (на 1.1.2002)[4]

Інфраструктура

  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры і бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі
  • Фельчарска-акушэрскі пункт

Памятныя мясціны

  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
  • Брацкая магіла 167 савецкіх воінаў і партызан на вясковых могілках[4].

Зноскі

  1. 1 2 РУП «Белпошта» (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 13 сентября 2018 г. № 47 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района Витебской области(недаступная спасылка)
  4. 1 2 3 4 5 Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн.: Беларусь, 2004. — С. 866. — 894 с. 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019.  728 с.: іл. 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 431. — 576 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн.: Беларусь, 2004. — С. 866. — 894 с. 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.