Вёска
Рудня-Гулева
± |
Ру́дня-Гу́лева[1] (трансліт.: Rudnia-Hulieva, руск.: Рудня-Гулево) — былая вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Свяцілавіцкага сельсавета.
Ліквідавана ў 2011 годзе[2].
Гісторыя
Пачатак вёсцы дала рудня, якая ў 1704 годзе значылася за вёскай Рэчка Чачэрскага староства. Пры ёй працавала «дымарня», меўся млын на адным коле. Руднікам тады быў жыхар Рэчкі Ян Гуля[3]. Ад яго прозвішча ўзнікла другая частка назвы будучай вёскі. Аднак калі яна замацавалася, пакуль невядома. У 1753 г. падчас судовай цяжбы на конт межаў зямельных уладанняў паны Лапіцкія, між іншага, скардзіліся на войскага Рэчыцкага павета Казіміра Прушаноўскага, які нібыта «без ніякага дакумента» меў сенажаці «на Рудні Слязін і другой Гулёвай» («na Rudnią Slazyn y drugą Hulową»)[4]. У люстрацыі ўладання («dzierzawy») Рэчка 1765 года мясціна згадваецца як вёска Рудня, сярод яе жыхароў пералічваюцца Ян, Аляксей і Рыгор Мохары, а Ян Мохар пазначаны як руднік[5].
Згодна з «Ведамасцю аб дваранах Магілёўскай губерні» ў 1777 годзе вёска, запісаная як «Рудня Гулѣвая», належала обер-сакратару Аляксею Васільеву і знаходзілася ў складзе Рагачоўскага павета, а яе насельніцтва («число головъ») складала 45 чалавек — 41 хрысціянскага і 4 іўдзейскага веравызнання[6].
У 1926—1927 гадах цэнтр Рудня-Гулеўскага сельсавета.
Згодна з матэрыяламі Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі, у час нямецкай нацысцкай акупацыі захопнікамі быў расстраляны адзін жыхар Рудні-Гулевай — Кузьма Лявонавіч Мохараў (1942 г.)[7]. Траіх жыхарак акупанты сагналі на прымусовыя працы ў Германію[8].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Решение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района Архівавана 5 чэрвеня 2021. (руск.)
- ↑ Инвентарь Чечерского староства 1704 г. // Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске [Текст]. — Витебск : Губернская Типо-Литография, 1900. — Вып. 28. — С. 20-21.
- ↑ Архівавана 24 чэрвеня 2021. Mandat [...] od Lapickich, 1753 // Akta dotyczące tytułów prawnych. Akta dotyczące tytułów własności dóbr i rozgraniczeń,1738-1770 // Archiwum Faszczów.
- ↑ Lustracya dzierzawy Rzeczka Архівавана 24 студзеня 2021., 1765 rok.
- ↑ Ведомость о дворянах Могилевской губернии, 1777 г. — Аб. 101.
- ↑ Государственный архив Российской Федерации. — Ф. Р-7021. Оп. 85. Д. 40. Л. 2 об., 60.
- ↑ Государственный архив Российской Федерации. — Ф. Р-7021. Оп. 85. Д. 40. Л. 4, 61.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх