Руджэра Леанкавала | |
---|---|
італ.: Ruggero Leoncavallo | |
![]() Руджэра Леанкавала. Паштовая картка (1910 год) | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 23 красавіка 1857[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 жніўня 1919[4][5][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна |
![]() |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Джазуэ Кардучы і Beniamino Cesi[d] |
Прафесіі | |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера, аперэта, балет |
![]() |
Руджэ́ра Леанкава́ла (італ.: Ruggero Leoncavallo; 23 красавіка 1857, Неапаль — 9 жніўня 1919, Монтэкаціні-Тэрмэ) — італьянскі кампазітар.
Біяграфія
Бацька — Вінчэнца Леанкавала, суддзя; маці — Вірджынія д’Аурыа, з сям’і неапалітанскіх мастакоў і скульптараў[6].
Вучыўся ў Неапалітанскай кансерваторыі ў Лаўра Росі па класе кампазіцыі і ў Беньяміна Чэзі па класе фартэпіяна. У 1878 годзе скончыў літаратурнае аддзяленне Балонскага ўніверсітэта, дзе быў вучнем Джазуэ Кардучы, атрымаў званне доктара літаратуры[7].
У юнацтве быў выдатным піяністам-акампаніятарам; захаваліся запісы твораў у выкананні Леанкавала і Энрыка Каруза. Як акампаніятар гастраляваў у Англіі, Францыі, Германіі, Галандыі, Егіпце. Некаторы час, працягваючы складаць музыку, працаваў настаўнікам спеву[7].
Творчасць
У сваёй опернай творчасці прытрымліваўся прынцыпаў верызму.
Аўтар больш за 20 опер, самая папулярная з якіх — «Паяцы» (лібрэта Леанкавала, 1892, тэатр «Даль Вермэ», Мілан). Вядомыя таксама яго оперы «Багема» (1897; адзін з варыянтаў назвы — «Жыццё Лацінскага квартала»), «Заза» (1900), «Цыганы» (1912), «Цар Эдып» (1920, не скончана). Аўтар аперэты «Маленькая каралева руж» (1912), якія вылучаюцца меладычным багаццем, яркай тэатральнасцю, балета «Жыццё марыянеткі» (каля 1900), сімфанічнай паэмы «Серафіта» (1894), рамансаў і песень, фартэпіянных сачыненняў.
Зноскі
- ↑ Ruggiero Leoncavallo // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ruggero Leoncavallo // Theaterlexikon der Schweiz / Hrsg.: A. Kotte Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- 1 2 Leoncavallo, Ruggiero // The Enciclopædia Britannica — 12 — London, NYC: 1922. — Vol. XXXI English History to Oyama, Iwao. — P. 757.
- ↑ Ruggero Leoncavallo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Руджеро Леонкавалло. Биография . Сайт Н. В. Дроздовой. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2012. Праверана 21 мая 2012.
- 1 2 Руджеро Леонкавалло (Ruggero Leoncavallo) . Классическая музыка (5 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 21 мая 2012.
Літаратура
- Леанкавала Руджэра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
- Руджэра Леанкавала: Ноты твораў на International Music Score Library Project
- Торадзе Г. Р. Леонкавалло и его опера «Паяцы». — М.: Музгиз, 1960. — (Библиотечка любителя музыки). Архівавана 10 лютага 2010.
- Дворкина М.. Руджеро Леонкавалло (Ruggero Leoncavallo) . Belcanto.ru (5 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 21 мая 2012.