Руген
ням.: Rügen
Характарыстыкі
Плошча926 км²
Найвышэйшы пункт161 м
Насельніцтва74 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва79,91 чал./км²
Размяшчэнне
54°27′ пн. ш. 13°23′ у. д.
АкваторыяБалтыйскае мора
Краіна
ЗямляМекленбург — Пярэдняя Памеранія
Руген (Германія)
Руген
Руген
Руген (Мекленбург-Пярэдняя Памеранія)
Руген
Руген
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Руген (ням.: Rügen, руянск.: Руян, лац.: Rugia) — востраў у Балтыйскім моры, на ўсход ад Хідэнзэ. Буйнейшы востраў у межах Германіі (агульная плошча 926 км²). Уваходзіць у склад федэральнай зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія. Насельніцтва складае прыкладна 74 тыс. чалавек.

Агульная форма вострава досыць мудрагелістая, берагі моцна парэзаныя, іх выгібы ўтвараюць мноства заліваў, бухт, паўвастравоў і мысаў. Паўднёвае ўзбярэжжа Ругена распасціраецца ўздоўж берагоў Памераніі. Шырыня вострава на поўдні дасягае 41 км, максімальная працягласць з поўначы на поўдзень — 52 км.

На паўвостраве Ясмунд (Jasmund) на паўночным усходзе Ругена размешчаны аднайменны нацыянальны парк плошчай ў 3000 гектараў, заснаваны ў 1990 годзе. Шырока вядомым сімвалам Ясмунда з'яўляюцца крэйдавыя скалы, у прыватнасці, Каралеўскі трон (Königsstuhl — 118 метраў). Самая высокая кропка Ругена — Пікберг (Piekberg — 161 метр).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.