Рубаўскі дэндрапарк | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, за 300 м паўночны ўсход в. Аўдзеевічы, Віцебскі раён, Віцебская вобласць |
Плошча | 2,1 |
Дата заснавання | 2005 |
Рубаўскі дэндрапарк |
|
Рубаўскі дэндрапарк |
|
Рубаўскі дэндрапарк — батанічны помнік прыроды ў Беларусі, размешчаны на левым беразе; на першай надабалоннай тэрасы р. Заходняя Дзвіна, за 300 м паўночны ўсход в. Аўдзеевічы Віцебскага раёна, на тэрыторыі Рубаўскага лясніцтва Віцебскага лясгаса ў кв. 131, выд. 15.
Апісанне
Дэндрапарк «Рубаўскі» арганізаваны ў 2005 годзе. Плошча дэндрапарку складае 2,1 га, на яго тэрыторыі дэндрапарку маецца штучны вадаём, плошча якога складае 0,4 га.
Калекцыя раслін высаджана ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны П. М. Шпадаруком. У наш час на тэрыторыі дэндрапарку расце 66 відаў дрэвава-кустовых раслін, у т. л. 7 відаў таполяў, 6 відаў клёна, 3 віды ясеня, 6 відаў вербаў, лістоўніца еўрапейская (Larix decidua) і даурская (Larix gmelinii), Ulmus parvifolia, Ulmus pinnata-ramosa і вяз прысадзісты (Ulmus pumila), піхта сібірская (Abies sibirica), брызгліна бародаўчатая (Euonymus verrucosus) і еўрапейская (Euonymus europaeus), аксаміт амурскі (Phellodendron amurense), арэх маньчжурскі (Juglans mandshurica) і інш.
Спасылкі
- Особо охраняемые природные территории Рубовского лесничества ГЛХУ «Витебский лесхоз»(недаступная спасылка)