Росіца
Морфаметрыя
Даўжыня 2,05 км
Шырыня 0,26 км
Плошча 0,4 км²
Даўжыня берагавой лініі 4,43 км
Басейн
Плошча вадазбору 46,9 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай Бярозаўка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Росіца (Беларусь)
Росіца
Росіца
Росіца (Віцебская вобласць)
Росіца
Росіца
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Росіца — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 9 км на паўночны захад ад Верхнядзвінска ў басейне ракі Росіца. На паўночным і паўночна-заходнім беразе возера знаходзіцца вёска Росіца.

Плошча паверхні возера складае 0,4 км². Даўжыня 2,05 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Даўжыня берагавой лініі 4,43 км. Плошча вадазбору 46,9 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з захаду на ўсход і мае серпападобную форму. Схілы катлавіны вышынёй 12—13 м. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны.

Возера слабапраточнае. Упадаюць 3 ручаі, выцякае ручай Бярозаўка ў раку Росіца.

Росіца адносіцца да вадаёмаў акунёва-платвічнай катэгорыі[1].

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 408. — 576 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 10. — 72 с. 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.