Розмары Клуні
Rosemary Clooney
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 23 мая 1928(1928-05-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 чэрвеня 2002(2002-06-29) (74 гады)
Месца смерці
Краіна
Муж Хасэ Ферэр, Хасэ Ферэр і Dante DiPaolo[d]
Дзеці Miguel Ferrer[d], Rafael Ferrer[d], Monsita Ferrer[d] і Gabriel Ferrer[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесія
Гады актыўнасці 19462001
Пеўчы голас кантральта[d]
Інструменты вакал
Жанр Эстрада
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Розмары Клуні (англ.: Rosemary Clooney, 23 мая 1928 — 29 чэрвеня 2002) — амерыканская эстрадная спявачка і актрыса сярэдзіны ХХ стагоддзя.

Біяграфія

Кар'еру спявачкі пачала ў 1940-я гады, выступала ў дуэце са сваёй роднай сястрой Бэці. У першай палове 1950-х гадоў Розмары стала адной з найпапулярнейшых спявачак Злучаных Штатаў Амерыкі. Яе песні «Come On-a My House» (1951), «Half As Much» (1952), «Hey There» (1953) і «This Ole House» (1954) займалі першыя радкі ў амерыканскіх топ-спісах найбольш паспяховых музычных твораў (гл. Billboard Hot 100).

У 1953 годзе Розмары выйшла замуж за ўладальніка ўзнагароды «Оскар» кінаакцёра Хасэ Фэрэру. У гэтым шлюбе нарадзіліся сыны Мігель і Рафаэль, якія таксама, як і бацька, сталі кінаакцёрамі. З надыходам эпохі рок-н-ролу папулярнасць спявачкі пачала змяншацца. У артысткі пачаліся праблемы з псіхікай, асабліва пасля таго, як яна стала сведкам забойства Роберта Кенэдзі. Сітуацыя з псіхічным станам ускладнялася тым, што Розмары Клуні прымала наркотыкі.

Памерла Розмары Клуні 29 чэрвеня 2002 года ад раку лёгкіх.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.