Роберт Шэклі | |
---|---|
англ.: Robert Sheckley | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 16 ліпеня 1928[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 снежня 2005[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ziva Kwitney[d] |
Дзеці | Alisa Kwitney[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік навуковай фантастыкі, раманіст, сцэнарыст, пісьменнік |
Гады творчасці | з 1952 |
Жанр | навуковая фантастыка і mystery fiction[d] |
Узнагароды | |
sheckley.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Роберт Шэклі (англ.: Robert Sheckley, 16 ліпеня 1928 — 9 снежня 2005) — амерыканскі пісьменнік-фантаст.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Брукліне, Нью-Ёрк, гадаваўся ў суседнім штаце Нью-Джэрсі. Служыў у арміі з 1946 па 1948 год і ваяваў у Карэі. Вучыўся ў Нью-Ёрскім універсітэце. У 1951 годзе пачаў пісьменніцкую кар'еру. Напісаў сотні апавяданняў. У 1970-х гадах жыў на іспанскім востраве Ібіца, але потым вярнуўся ў Нью-Ёрк. Пасля пераехаў у Портленд, Арэгон.
Апрача сапраўднага імя ўжываў псеўданімы Філіпс Барбі (Phillips Barbee) і Фін О'Данэван (Finn O'Donnevan).
У красавіку 2005 года падчас наведвання канферэнцыі фантастаў у Кіеве (Украіна) сур'ёзна захварэў. Пасля аплаты рахунку за медыцынскія паслугі з дапамогай мецэнатаў, вярнуўся ў ЗША. 20 лістапада быў праапераваны ў сувязі з цэрэбральным анеўрызмам. Памёр 9 снежня.
Творчасць
Упершыню пачаў публікавацца ў амерыканскіх сай-фай часопісах у 1950-х гадах. Пісаў аповесці і апавяданні ў стылі навуковай фантастыкі, фэнтэзі, часта ў гумарыстычным, камічным стылі, з элементамі абсурдызму. Карыстаўся вялікай папулярнасцю ў краінах былога СССР і ва ўсім свеце.
Выбраныя творы
- Immortality Inc. (1959)
- The Status Civilization, a.k.a. Omega (1960)
- Journey beyond Tomorrow (1962)
- The 10th Victim (1966)
- Mindswap (1966)
- Dimension of Miracles (1968)
- Options (1975)
- The Alchemical Marriage of Alistair Crompton (1978)
- Dramocles (1983)
- Victim Prime (1987)
- Hunter / Victim (1988)
- Minotaur Maze (1990)
- The Alternative Detective (1993)
- Star Trek: Deep Space Nine: The Laertian Gambit (1995)
- Aliens: Alien Harvest (1995)
- Draconian New York (1996)
- Soma Blues (1997)
- Godshome (1999)
Зборы апавяданняў
- Untouched by Human Hands (1954)
- Citizen in Space (1955)
- Pilgrimage to Earth (1957)
- Notions: Unlimited (1960)
- Shards of Space (1962)
- Can You Feel Anything When I Do This? (vt The Same to You Doubled) (1972)
- The Robot Who Looked Like Me (1982)
- The Collected Short Fiction of Robert Sheckley (5 vols.) (1991)
- Uncanny Tales (2003)
Беларускія пераклады
- Бітва // Замежная фантастыка. — Мн., 1990.
Зноскі
- 1 2 Robert Sheckley // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Robert Sheckley // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The New York Times / J. Kahn — Manhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 19 ліпеня 2021.
Спасылкі
- Афіцыйная старонка (англ.)