Э́дгар О́лджэрнан Ро́берт Га́скайн-Сэ́сіл, 1-ы віконт Сэсіл-оф-Чэлвуд (англ.: Robert Cecil; 14 верасня 1864 — 24 лістапада 1958) — юрыст, парламенцкі, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, актыўны супрацоўнік і ідэолаг Лігі Нацый. Прыхільнік ідэй міру і раззбраення. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1937), уручанай яму за заслугі перад Лігай Нацый.
Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1886), юрыст. 3 1906 дэпутат брытанскага парламента. 3 пачаткам I сусветнай вайны ў Міжнародным камітэце Чырвонага Крыжа. У 1915—16 намеснік, у 1916—18 міністр замежных спраў Вялікабрытаніі. У верасні 1916 выдаў мемарандум з прапановай стварэння пасля вайны міжнароднага трыбунала для вырашэння міждзяржаўных спрэчак: многія палажэнні мемарандума пакладзены ў аснову праекта стварэння Лігі Нацый. Удзельнік Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20, адзін са стваральнікаў статута Лігі Нацый. У 1920—23 прадстаўляў у Лізе Нацый Паўднёва-Афрыканскі Саюз. У 1923—45 прэзідэнт Лігі Нацый. Імкнуўся ператварыць яе ў моцную арганізацыю, здольную ўтаймоўваць агрэсараў; выступаў супраць японскай агрэсіі ў Кітаі, італьянскай — у Эфіопіі, Мюнхенскага пагаднення 1938, адстойваў спыненне гонкі ўзбраенняў, але не сустрэў падтрымкі ад урадаў краін-членаў. Прысутнічаў на апошнім пасляваенным пасяджэнні Лігі Нацый у 1949 годзе.
Аўтар аўтабіяграфіі «Увесь шлях» аб сваёй працы ў Лізе і свеце паміж двума сусветнымі войнамі. Ганаровы пажыццёвы прэзідэнт Асацыяцыі Аб’яднаных Нацый.
Зноскі
- 1 2 Lundy D. R. Edgar Algernon Robert Gascoyne-Cecil, 1st and last Viscount Cecil of Chelwood // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Robert Cecil // Brockhaus Enzyklopädie
- 1 2 3 Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
- Сэ́сіл, Сесіл Эдгар Олджэрнан Роберт Гэскайн // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 330. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Роберт Сэсіл