Роберт Радрыгес | |
---|---|
англ.: Robert Rodriguez | |
Імя пры нараджэнні | Роберт Энтані Радрыгес |
Дата нараджэння | 20 чэрвеня 1968[1][2] (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Elizabeth Avellán Ochoa[d] |
Дзеці | Racer Rodriguez[d], Rocket Rodriguez[d], Rogue Rodriguez[d], Rhiannon Rodriguez[d] і Rebel Rodriguez[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст, музыкант, аператар-пастаноўшчык, кампазітар, мантажор, кінаакцёр, кінааператар, мастак-пастаноўшчык, рэжысёр |
Кар’ера | 1991 — цяпер |
Кірунак | баявік, драма, трылер |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0001675 |
troublemakerstudios.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роберт Энтані Радрыгес (англ.: Robert Anthony Rodriguez; нар. 20 чэрвеня 1968 года, Сан-Антоніа, штат Тэхас, ЗША) — амерыканска-мексіканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, аператар і кампазітар. Скончыў Тэхаскі ўніверсітэт у Остыне. Потым прыехаў у Галівуд, дзе працаваў тры гады на тэлебачанні. Большасць яго фільмаў мае шмат арыгінальных фабул, нетыповых герояў і цікавых эксперыментаў. Належыць да творцаў, якія любяць працаваць з поўным кантролем над сваімі творамі. Не толькі рэжысуе, але таксама піша сцэнарыі, прадзюсуе, здымае і мантуе з дапамагой спецэфектаў.
Крытыка адкрыла яго падчас кінафестывалю ў Сандэнсе, дзе ён прэзентаваў зняты на ўласныя грошы «El Mariachi» («Музыка»; 1992).
Біяграфія
Радрыгес нарадзіўся ў горадзе Сан-Антоніа (штат Тэхас, ЗША) у шматдзетнай мексіканскай сям’і (10 дзяцей). Маці — медсястра, бацька — прадавец.
У 1991 годзе ён, атрымаўшы $3000 за медыцынскія эксперыменты над сабой і ў супрацоўніцтве са сваім сябрам Карласам Гальярдэ (які дадаў $4000 за продаж участку зямлі), за 14 дзён зняў фільм «Музыка» на іспанскай мове. Вялікія босы з ICM убачылі гэты фільм і склалі ў 1993 годзе з Робертам кантракт. Неўзабаве выйшаў працяг — «Адчайны». Незадоўга да гэтага Роберт пазнаёміўся з рэжысёрам Квенцінам Таранціна. Апошні зняўся ў эпізодзе «Адчайнага», пасля чаго рэжысёры маюць цесныя зносіны і ўдзельнічаюць у сумесных праектах (у якасьці сарэжысёраў у «Чатырох пакоях» і праекце «Грайндхаўс»). У іх склаліся своеасаблівыя адносіны. Так, Таранціна заплаціў як кампазітару «Забіць Біла» Радрыгесу $1, але Роберт таксама адрозніўся і заплаціў Таранціна як запрошанаму рэжысёру ў «Горадзе грахоў» таксама $1, ды яшчэ паабяцаў, што ў наступны раз («Горад грахоў 2» анансаваны на 2009 год) усё будзе ўжо па-сур’ёзнаму і ён заплаціць Квенціну $2. Цяпер Роберт жыве ў Остыне, штат Тэхас і працягвае здымаць фільмы. У сваіх фільмах ён нараўне з тым, што здымае невядомых акцёраў, такіх як Том Савіні, Майкл Паркс, Крыстас, і нават сваіх сваякоў, задзейнічае такіх мэтраў як Брус Уіліс, Сільвестэр Сталонэ, Мікі Рурк, Джоні Дэп, Джордж Клуні, Антоніа Бандэрас, Сальма Хаек і іншых.
Сям’я
Роберт Радрыгес рана ажаніўся з Элізабет Авелан, таксама з шматдзетнай сям’і. Ад шматлікіх праектаў прыйшлося адмовіцца з-за асабістага жыцця. У Роберта і Элізабет пяцёра дзяцей.
Зноскі
- ↑ Robert Rodriguez // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Robert Rodriguez // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Роберт Радрыгес
- Афіцыйная старонка кампаніі Радрыгеса (англ.)