Роберт Мугабэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
шона: Robert Gabriel Mugabe англ.: Robert Gabriel Mugabe | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гіяні Заіл Сінгх | ||||||
Пераемнік | Янез Дрноўшэк | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Канаан Банана | ||||||
Пераемнік | Эмерсан Мнангагва | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Махамед ульд Абдэль Азіз | ||||||
Пераемнік | Ідрыс Дэбі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Поль Бія | ||||||
Пераемнік | Блэз Кампаорэ | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Herbert Chitepo[d] | ||||||
Пераемнік | Эмерсан Мнангагва | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 лютага 1924[1][2][…] |
||||||
Смерць |
6 верасня 2019[3][2][…] (95 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Robert Gabriel Mugabe | ||||||
Бацька | Gabriel Mugabe Matibiri[d][5] | ||||||
Маці | Amai Bona Mugabe[d][5] | ||||||
Жонка | Grace Mugabe[d] | ||||||
Дзеці | Бона Мугабэ[d], Chatunga Bellarmine Mugabe[d], Michael Nhamodzenyika Mugabe[d] і Robert Peter Mugabe Jr.[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | палітыка[6] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ро́берт Габрыэ́ль Муга́бэ (шона: Robert Gabriel Mugabe [muɡaɓe], англ.: Robert Gabriel Mugabe [mʊˈɡɑːbeɪ]; 21 лютага 1924 — 6 верасня 2019) — другі прэзідэнт Зімбабвэ (1987—2017), прэм’ер-міністр у 1980—1997.
Біяграфія
Веравызнанне — каталік. Вучыўся ў езуіцкай школе. Па адукацыі настаўнік (ступень бакалаўра). Заснавальнік леванацыяналістычнага (мааісцкага) партызанскага руху Афрыканскі нацыянальны саюз Зімбабвэ (ЗАНУ, 1963), які вёў барацьбу супраць белага ўрада Радэзіі на чале з Янам Смітам. Пасля мірнага прыхода да ўлады выступаў з ліберальных пазіцый, падтрымліваў шматпартыйнасць, незалежную судовую ўладу і захаваў прыватную маёмасць заможных белых фермераў, што дапамагло яму ўсталяваць добрыя стасункі з ЗША і Вялікабрытаніяй. Аднак супрацьстаянне з былым саюзнікам Джошуа Нкома з прасавецкага ЗАПУ (Саюза афрыканскіх народаў Зімбабвэ) перарасло ў паўстанне народа ндэбеле на захадзе краіны. З дапамогай ваенных дараднікаў з Паўночнай Карэі супраць паўстанцаў была распачата аперацыя Гукурахундзі, падчас якой загінула 50—100 тыс. толькі мірных жыхароў. Нкома быў памілаваны з умовай, што яго партыя ўвойдзе ў склад ЗАНУ. Утварылася партыя ЗАНУ-ПФ, якая стала кіруючай. У 1987 Мугабэ скасаваў пасаду прэм’ер-міністра, а сябе абвясціў прэзідэнтам.
Пасля смерці ў 1992 жонкі Салі, якая мела вялікі ўплыў на Мугабэ, сітуацыя з правамі чалавека моцна пагоршылася. Вялікабрытанія і МВФ спынілі свае праграмы ў краіне. Па закліку ЗАНУ-ПФ банды пачалі захоп зямель у белага насельніцтва. У 1998 на рэферэндуме праваліўся праект Канстытуцыі, які легалізаваў бы такі захоп, а ў 2000 прэзідэнт аб’явіў расісцкую праграму гвалтоўнага «чорнага перадзелу», якая прывяла да міжнароднай ізаляцыі Зімбабвэ і ўвядзення санкцый з боку Еўрасаюза.
На прэзідэнцкіх выбарах 2008 Мугабэ выступіў з жорсткай антызаходняй рыторыкай. У першым туры апазіцыйны кандыдат Морган Цвангіраі набраў большасць галасоў, але менш, чым патрабавалася для перамогі. У другім туры была аб’яўлена перамога Мугабэ, атрымаўшага 85,5 %. Апазіцыя адмовілася прызнаць вынікі выбараў і 11 верасня 2008 пры пасрэдніцтве прэзідэнта Паўднёвай Афрыкі Таба Мбекі было падпісана гістарычнае пагадненне пра падзел паўнамоцтваў паміж уладай і апазіцыяй. Прэзідэнтам краіны застанецца Роберт Мугабэ, а прэм’ер-міністрам стаў лідар апазіцыі Морган Цвангіраі. У парламенце апазіцыя мела на аднаго дэпутата больш, чым кіруючая партыя ЗАНУ-ПФ.
У 2013 годзе Роберт Мугабэ быў названы пераможцам чарговых прэзідэнцкіх выбараў, а яго партыя атрымала большасць у парламенце.
15 лістапада 2017 года вайскоўцы ўвялі ў сталіцу краіны бранятэхніку, занялі тэлебачанне, заблакавалі парламент і будынак урада. Роберта Мугабэ яны змясцілі пад хатні арышт, запатрабаваўшы вяртання на пасаду віцэ-прэзідэнта Эмерсана Мнангагва, адпраўленага ў адстаўку. Пазней прадстаўнікі ваеннага камандавання зрабілі больш жорсткім свае патрабаванні і выступілі за адстаўку Мугабэ[7]. 21 лістапада 2017 спікер парламента Зімбабвэ, дзе праходзілі слуханні аб імпічменце 93-гадовага кіраўніка дзяржавы, паведаміў, што Роберт Мугабэ сышоў у адстаўку[8].
Зноскі
- ↑ http://www.nndb.com/people/973/000022907/
- 1 2 Robert Gabriel Mugabe // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Zimbabwe ex-President Robert Mugabe dies aged 95 — BBC. Праверана 6 верасня 2019.
- ↑ https://web.archive.org/web/20190906174359/https://www.channelnewsasia.com/news/singapore/mugabe-death-mfa-assisting-gleneagles-hospital-singapore-11881156 Праверана 7 верасня 2019.
- 1 2 geni.com — 2006.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Бумеранг дыктатуры: сыход Мугабэ азначае падзенне ўсёй яго сям’і nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ Памёр былы прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 542. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Роберт Мугабэ