Роберт Лукас | |
---|---|
англ.: Robert Emerson Lucas, Jr | |
![]() | |
Дата нараджэння | 15 верасня 1937[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 мая 2023[4][5] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Nancy Stokey[d] |
Род дзейнасці | эканаміст |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | H. Gregg Lewis[d] і Dale W. Jorgenson[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Роберт Эмерсан Лукас, малодшы (англ.: Robert Emerson Lucas, Jr.; 15 верасня 1937, Якіма, штат Вашынгтон — 15 мая 2023) — амерыканскі эканаміст.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1995) «за развіццё і змену гіпотэзы рацыянальных чаканняў, змену асноў мікраэканамічнага аналізу і пункту гледжання на эканамічны аналіз».
Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1997); прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі (2002).
Біяграфія
Вучыўся 15 верасня 1937 года ў Чыкагскім (тут жа атрымаў ступень доктара) і Каліфарнійскім універсітэтах. Працаваў ва ўніверсітэце Карнегі — Мелана і ў Чыкагскім універсітэце.
Лукас вывучаў эканоміку для сваёй доктарскай дысертацыі на «амаль-марксісцкіх» асновах. Ён лічыў, што эканоміка з’яўлялася сапраўдным рухавіком гісторыі, і меў намер пасля паглыблення ў эканоміку перайсці назад на кафедру гісторыі.
Памёр 15 мая 2023 года.
Сям’я
- Першая жонка, Рыта Лукас, пасля іх разводу ў 1988 годзе, атрымала запісанае ў іх пагадненні аб разводзе права на атрыманне паловы Нобелеўскай прэміі, калі Лукас яе атрымае ў наступныя сем гадоў. Калі ён быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй у 1995 годзе, ёй была перададзена палова прызавой сумы.
- Другая жонка, Нэнсі Стокей (нар. 1950), з’яўляецца вядомым эканамістам, прафесарам Чыкагскага ўніверсітэта.
Зноскі
- ↑ Robert Lucas AKA Robert Emerson Lucas, Jr.
- ↑ Robert E. Lucas // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Economist’s Former Wife Cashes In on His Nobel Prize : Law: Thanks to her foresight in crafting a 1989 divorce agreement, Rita Lucas gets half of the $1-million award — LA: 1995. — ISSN 0458-3035; 2165-1736 Праверана 19 лістапада 2020.
- ↑ Robert Lucas, R.I.P.
- ↑ Robert E. Lucas Jr. Brought Rationality to Macroeconomics: A Nobel laureate and a giant in the field dies at 85.
- ↑ 50 Ways To Leave Your Lover... // The Independent — Britain: 2011. — 176681 экз. — ISSN 1741-9743
- ↑ Does big data have us 'fooled by randomness'? // USA Today — McLean: Gannett, 2013. — ISSN 2165-1779
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ Fellows of the Econometric Society 2022 Праверана 6 красавіка 2023.