Вёска
Раўнаполле
± | ||||||||||||||||||||
Раўнапо́лле[1] (трансліт.: Raŭnapollie, руск.: Равнополье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.
Назва
Пасяленне заснавана на роўнай мясцовасці, роўным полі, таму яно так і названа.
Гісторыя
У складзе Расійскай імперыі
Па пісьмовых крыніцах 19 ст. сяло ў Дукорскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, уласнаць Ашторпаў. У 1897 годзе дзейнічалі школа царкоўнай граматы, пітны дом, хлебазапасны магазін.
У 1904 г. адкрыта народнае вучылішча.
Найноўшы час
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасля рэвалюцыі дзейнічала працоўная школа 1-ай ступені. У 1939 г. створаны калгас «Савецкая Беларусь», працаваоа кузня.
Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.
Страчаная спадчына
- Царква (узгадваецца ў 1880 г.).
- Капліца (узгадваецца ў 1897 г.).
Чыгуначны
Праз тэрыторыю вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Знаходзіцца прыпыначны пункт Раўнаполле
Насельніцтва
Вядомыя асобы
- Аляксей Іванавіч Крайко (1911—1943) — Герой Савецкага Саюза[2].
- Расціслаў Аляксеевіч Шылай — беларускі архітэктар.
- Пётр Апанасавіч Казлоў — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Захар Якаўлевіч Бірала — беларускі паэт, сатырык.
- Георгій Уладзіміравіч Меркуль — спецыяліст у галіне лесазнаўства і лесаводства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1974), дацэнт (1988).
- Пятрусь Капчык — кіраўнік суполкі беларускай культуры «Зорка Венера», прадстаўнік беларускай дыяспары Украіны[3][4].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Раўнапо́ле, Слабада́, ж.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 443. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
- ↑ https://www.sb.by/articles/dzyakuy-druzha.html
- ↑ https://zbsb.org/news/abroad/8977/
Літаратура
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Раўнаполле