Раіса Уладзіміраўна Кудрэвіч
Фатаграфія
Раіса Кудрэвіч. «Аўтапартрэт». 1953 г.
Дата нараджэння 1 красавіка 1919(1919-04-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 мая 2000(2000-05-18) (81 год)
Грамадзянства
Бацька Уладзімір Мікалаевіч Кудрэвіч
Муж Адольф Самойлавіч Гугель
Род дзейнасці мастачка
Жанр тэматычная карціна, пейзаж, партрэт, нацюрморт
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР Народны мастак Беларусі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раі́са Уладзі́міраўна Кудрэ́віч (1 красавіка 1919, Мінск — 18 мая 2000, Мінск) — беларускі жывапісец і графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1968). Народны мастак Беларусі (1999). Дачка Уладзіміра Мікалаевіча Кудрэвіча.

Біяграфія

Скончыла Віцебскае мастацкае вучылішча (1941). Удзельніца мастацкіх выставак з 1941 года. Сябра Саюза мастакоў БССР з 1946 года.

Працавала ў станковым жывапісе ў жанрах карціны, партрэта, пейзажу, нацюрморта. Асноўныя творы: палотны «Майскі дожджык», «Рудабельская рэспубліка», «Палеская маладзіца»; шэраг нацюрмортаў; у суаўтарстве з А. С. Гугелем — «Кастусь Каліноўскі», «Вечная слава» і інш. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным музеі імя П. Масленікава і шэрагу рэгіянальных музеяў.

Памяць

У 2019 годзе, да 100 — годдзя з дня нараджэння мастака, РУП «Белпошта» выпусціла памятны мастацкі канверт з арыгінальнай маркай

Зноскі

    Літаратура

    • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
    • Кудрэ́віч Раіса Уладзіміраўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 407. — 800 с. 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.