акруга | |||||
Рашка | |||||
---|---|---|---|---|---|
сербск.: Рашка, Raška | |||||
|
|||||
|
|||||
1083 — 1346
|
|||||
Сталіца | Стары-Рас | ||||
Мова(ы) | сербская | ||||
Афіцыйная мова | сербская мова | ||||
Рэлігія | хрысціянства | ||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя Сербіі | |
---|---|
| |
Дагістарычная Сербія | |
Старчава | |
Вінча | |
Антычная Сербія | |
Мёзія | |
Сярэднявечча | |
Сербскае княства | |
Рашка | |
Дукля/Зэта | |
Захум’е | |
Травунія | |
Сербскае царства | |
Мараўская Сербія | |
Бітва на Косавым полі | |
Сербская дэспатыя | |
Асманская/Габсбургская Сербія | |
Першая Габсбургская Сербія | |
Другая Габсбургская Сербія | |
Сербская рэвалюцыя | |
Першае сербскае паўстанне | |
Другое сербскае паўстанне | |
Сучасная Сербія | |
Княства Сербія | |
Каралеўства Сербія | |
Першая сусветная | |
Стварэнне Югаславіі | |
Каралеўства Югаславія | |
Другая сусветная | |
Ужыцкая рэспубліка | |
АСНВС | |
СР Сербія | |
Сербія і Чарнагорыя | |
Рэспубліка Сербія | |
Партал «Сербія» |
Ра́шка (сербск.: Рашка, Raška) — гістарычная дзяржава (акруга) і мясцовасць на паўднёвым захадзе Сербіі. Распасціраецца з усходу ад рэк Ібар і Лім праз Косава да мяжы з Чарнагорыяй і Босніяй. На поўначы рэгіён ахоплівае сучасныя акругі Злацібар, Рашка і Моравіца. Паўднёвая частка Рашкі знаходзіцца сёння на поўначы Чарнагорыі і часткова ў паўночнай Албаніі.
Этымалогія
Паводле адной з тэорый, назва гістарычнай мясцовасці паходзіць ад горада Рас, заснаванага рымлянамі. Іншая тэорыя зыходзіць з таго, што гэта сербская назва рэгіёна ці племя, якое яны сустрэлі пры засяленні Балканскага паўвострава (VII стагоддзе).
Гісторыя
Кіраўніком першай адносна незалежнай дзяржавы, якая з’явілася на сербскай зямлі, быў з сярэдзіны IX стагоддзя князь Уластымір, заснавальнік дынастыі Уласціміравічаў. Візантыйскі імператар Канстанцін VII апісаў у сваёй працы De Administrando Imperio Рашку як зямлю сербаў на Балканах. У канцы XI стагоддзя Рашка ўвайшла ў сферу ўплыву сербскага караля Дуклі Канстанціна Бодзіна, які для яе кіравання прызначыў жупана Вукана, заснавальніка дынастыі Няманічаў. У 1217 годзе Рашка па ініцыятыве Стэфана Немані здабыла статус каралеўства.
У 1219 годзе Раскае епіскапства, падпарадкаванае да таго часу Охрыдскаму архіепіскапству, патрапіла пад юрысдыкцыю аўтакефальнай Сербскай праваслаўнай царквы, якая сама стала ў 1346 годзе архіепіскапствам.
У сярэдзіне XV стагоддзя Рашку заваявалі туркі. Паўночная частка Рашкі заставалася пад уладай турак да Другога сербскага паўстання ў 1815 годзе, а паўднёвая да Першай Балканскай вайны.
Гл. таксама
Літаратура
- Vladimir Ćorović, Ilustrovana istorija Srba, knjige 1-6, Beograd, 2005—2006. (серб.)
- Blasón de Raška Архівавана 23 жніўня 2011. (ісп.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рашка (дзяржава)