Рацін (фр.: ratine) — шарсцяная тканіна са своеасаблівымі кароткімі завіткамі густога ворсу.
Рацін робіцца аздабленнем ворсавай тканіны пры дапамозе рацініральнай машыны, дзе ворсавая тканіна прапускаецца паміж дзвюма плітамі, што труцца адна аб адну. Такі працэс называецца рацініраваннем. У залежнасці ад матэрыялу паверхні (напрыклад, валасяная шчотка, плюш, мяккая гума або сукно), напрамку і амплітуды руху верхняй пліты, яе ціску на тканіну атрымліваюцца малюнкі з ворсу. Варсінкі закочваюцца, утвараюць шарыкі і згортваюцца ў выглядзе вузельчыкаў або ўкладваюцца хвалямі, а затым фіксуюцца шляхам тэрмаапрацоўкі. Рацініраванне паляпшае вонкавы выгляд ворсу і надае яму вялікую ўстойлівасць да выцірання; выкарыстоўваецца пры вырабе высакаякасных тканін для паліто (напрыклад, драп-рацін).
Зноскі
Літаратура
- Андреева Р. П. Ратин // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 308. — ISBN 5-86617-030-2.
- Кирсманова Р. М. Ратин // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — С. 229—230. — 383 с.: ил. с. — 50 000 экз. — ISBN 5-85270-144-0.
- Кирсанова Р. М. Ратин // Розовая ксандрейка и драдедамовый платок: Костюм — вещь и образ в русской литературе XIX в. / под ред. Э. Б. Кузьминой. — М.: Книга, 1989. — С. 193—194. — 286 с. — 55 000 экз. — ISBN 5-212-00130-7.