Ратэрфорд Хейс
англ.: Rutherford B. Hayes
16-ы абраны прэзідэнт ЗША[d]
2 сакавіка 1877 4 сакавіка 1877
Папярэднік Уліс Сімсан Грант
Пераемнік Джэймс Эйбрам Гарфілд
19-ы Прэзідэнт ЗША
4 сакавіка 1877 4 сакавіка 1881
Папярэднік Уліс Сімсан Грант
Пераемнік Джэймс Эйбрам Гарфілд
29-ы губернатар Агая[d]
13 студзеня 1868 8 студзеня 1872
Папярэднік Джэйкаб Долсан Кокс
Пераемнік Edward Follansbee Noyes[d]
32-і губернатар Агая[d]
10 студзеня 1876 2 сакавіка 1877
Папярэднік William Allen[d]
Пераемнік Thomas L. Young[d]

Нараджэнне 4 кастрычніка 1822(1822-10-04)[1][2][…]
Смерць 17 студзеня 1893(1893-01-17)[1][2][…] (70 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: Rutherford Birchard Hayes
Бацька Rutherford Hayes, Jr.[d]
Маці Sophia Birchard[d][4]
Жонка Люсі Хейс[5]
Дзеці Webb Hayes[d][4], Rutherford P. Hayes[d], Birchard Austin Hayes[d][4], Joseph Thompson Hayes[d][4], George Cook Hayes[d][4], Frances Hayes[d][4], Scott Russell Hayes[d][4] і Manning Force Hayes[d][4]
Веравызнанне метадызм[d] і прэсвітэрыянства
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, палітык, афіцэр, дзяржаўны дзеяч
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Армія Саюза[d] і Армія ЗША
Званне брыгадны генерал
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ратэрфорд Бэрчард Хейс (англ.: Rutherford Birchard Hayes; 4 кастрычніка 1822 — 17 студзеня 1893) — 19-ы прэзідэнт ЗША. На пасадзе прэзідэнта курыраваў заканчэнне Рэканструкцыі Поўдня і пачаў дзеянні, якія прывялі да рэформы дзяржаўнай службы; спрабаваў прымірыць рознагалоссі, якія засталіся пасля грамадзянскай вайны і Рэканструкцыі.

Біяграфія

Хейс быў адвакатам у Агая, пасля стаў павераным у горадзе Цынцынаці з 1858 па 1861 гг. Калі пачалася Грамадзянская вайна, ён пакінуў палітычную кар’еру і далучыўся да войска Саюза ў якасці афіцэра. Хейс быў пяць разоў паранены, найбольш сур’ёзна ў бітве каля Паўднёвай гары, там ён зарабіў высокую рэпутацыю за адвагу ў баі і быў павышаны да звання генерал-маёра. Пасля вайны як рэспубліканец з 1865 па 1867 гг. ён служыў у Кангрэсе ЗША. Хейс пакінуў Кангрэс, балатаваўся на пасаду губернатара штата Агая і быў абраны на два тэрміны запар у 1868—1872 гг., а затым і на трэці тэрмін у 1876-77 гг.

У 1876 годзе Хейс быў абраны прэзідэнтам у адных з самых спрэчных выбараў у амерыканскай гісторыі. Ён прайграў галасы выбаршчыкаў дэмакрату Самуэлю Дж. Цілдэну, але выйграў пасля таго, як камісія Кангрэса ЗША прысвоіла яму дваццаць аспрэчваемых галасоў выбаршчыкаў. У выніку быў заключаны Кампраміс 1877 года, у якім дэмакраты згадзіліся на вынікі выбараў Хейса ўзамен на сканчэнне ваеннага ўмяшання ЗША ў дачыненні да Паўднёвай палітыкі.

Хейс верыў у мерытакратычную ўладу, роўныя правы незалежна ад расы, а таксама паляпшэнне праз адукацыю. Загадаў федэральным войскам задушыць Вялікую чыгуначную стачку 1877 года. Хейс ажыццявіў сціплыя рэформы дзяржаўнай службы, якія заклалі аснову для далейшых рэформаў у 1880-х і 1890-х гадах. Ён наклаў вета на Закон Бленда-Алісана, у выніку якога ўводзіліся ў абарот сярэбраныя грошы і паднімаліся кошты. Хейс настойваў на тым, што падтрыманне залатога стандарту мае важнае значэнне для аднаўлення эканомікі. Яго палітыка ў дачыненні да заходніх індзейцаў апярэдзіла асіміляцыйную праграму Закона Дауэса 1887 года.

Хейс стрымаў сваё абяцанне не балатавацца на другі тэрмін, выйшаў на пенсію ў родным Агая і стаў прыхільнікам сацыяльнай і адукацыйнай рэформы. Даследчыкі адзначаюць яго самае вялікае дасягненне ў тым, што аднавілася народная вера ў прэзідэнта і спынілася пагаршэнне ролі выканаўчай улады, якое пазначылася пасля смерці Аўраама Лінкальна. Хоць прыхільнікі і высока ацэньваюць прыхільнасць Хейса рэформам дзяржаўнай службы і абароны грамадзянскіх правоў, ён, як правіла, уваходзіць у лік ніжняй паловы ў рэйтынгах гісторыкаў прэзідэнтаў ЗША.

Зноскі

  1. 1 2 Rutherford B. Hayes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Lundy D. R. Rutherford Birchard Hayes // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.rbhayes.org/hayes/biography/ Праверана 30 ліпеня 2022.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.