Вёска
Ратайчыцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
52°20′43″ пн. ш. 23°36′50″ у. д.
Вышыня цэнтра
161 м
Насельніцтва
  • 260 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1631
Паштовыя індэксы
225068
Аўтамабільны код
1
СААТА
1240855066
Ратайчыцы на карце Беларусі ±
Ратайчыцы (Беларусь)
Ратайчыцы
Ратайчыцы (Брэсцкая вобласць)
Ратайчыцы

Рата́йчыцы[1] (трансліт.: Ratajčycy, руск.: Ратайчицы) — вёска ў Беларусі, у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Ратайчыцкага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзяцца пры ўпадзенні ракі П’яўкі ў раку Тачыю, за 18 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Каменец[2], за 30 км ад Брэста[2], за 16 км ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы[2].

Геалогія

Ад вёскі паходзіць назва Ратайчыцкай світы, мясцовага стратыграфічнага падраздзялення верхняга пратэразою Беларусі, якое ўтварае большую сярэднюю частку валынскай серыі венду, уключае вулканічныя і вулканагенныя асадкавыя пароды.

Гісторыя

Летам 1906 года адбылося антыкулацкае выступленне. Сяляне вёскі Кустынь сумесна з сялянамі вёсак Ратайчыцы і Рудаўцы Берасцейскага павета выгналі з маёнтка Трасцянец групу кулакоў, якія купілі гэты маёнтак за 115 тыс. рублёў.

Насельніцтва

  • 2001 год — 368 жыхароў, 144 двары[2].

Вытворчасць

У вёсцы знаходзіцца аднайменны гадавальнік дэкаратыўных раслін[3].

Славутасці

Вядомыя асобы

У 1920-х гадах у вёсцы працаваў настаўнікам Адам Трыпус.

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. 1 2 3 4 БелЭн 2001.
  3. Питомник декоративных растений «Ратайчицы» Архівавана 30 верасня 2018. (руск.)
  4. Ратайчыцы на сайце Глобус Беларусі (руск.)

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.