Расійская нацыянальная бібліятэка | |
---|---|
руск.: Императорская Публичная библиотека руск.: Российская Публичная библиотека руск.: Государственная Публичная библиотека в Ленинграде[1] руск.: Государственная Публичная библиотека им. М.Е.Салтыкова-Щедрина[2] руск.: Российская национальная библиотека | |
Краіна | |
Адрас |
Расія, Санкт-Пецярбург, Садовая вул., 18 |
Заснавана | 16 (27) мая 1795 |
Код ISIL | RU-SpRNB |
Фонд | |
Склад фонду | кнігі, часопісы, газеты, афіцыйныя публікацыі, карты і інш. |
Аб'ём фонду | 35 718 000 адзінак[3] (15 000 000 кніг; 13 100 000 часопісаў; 617 000 гадавых камплектаў газет) |
Доступ і карыстанне | |
Умовы запісу | узрост — ад 18 гадоў. Наяўнасць дакумента, які сведчыць асобу, дакумента пра адукацыю. Тэрмін карыстання замежнымі грамадзянамі абмежаваны тэрмінам дзеяння візы. |
Выдача штогод | 8 182 400 адзінак[3] |
Колькасць чытачоў | 1 093 100 у год[3] |
Іншая інфармацыя | |
Бюджэт | 569 200 000 руб. |
Дырэктар | Аляксандр Паўлавіч Вяршынін[d] |
Супрацоўнікі | 1 850 |
Вэб-сайт | nlr.ru |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810625000 |
Расійская нацыянальная Бібліятэка ў Санкт-Пецярбургу (РНБ) — адна з найвялікшых бібліятэк свету, інфармацыйны, навукова-даследчы і культурны цэнтр. Велічыня фондаў на 1 студзеня 2015 года — 37,5 мільёна адзінак захоўвання[4].
Гісторыя
Датай заснавання лічыцца 16 (27) мая 1795 года, калі імператрыца Кацярына ІІ зацвердзіла праект архітэктара Я. Сакалова на пабудову Імператарскай Публічнай Бібліятэкі (ІПБ). Асновай фонду ІПБ стала вывезеная з Варшавы калекцыя кніг і рукапісаў братоў Залускіх — Бібліятэка Залускіх.
У 1810 годзе імператар Аляксандр I зацвердзіў закон, які абавязваў усіх выдаўцоў Расійскай імперыі дастаўляць у Бібліятэку два бясплатныя экземпляры любой друкаванай прадукцыі[5]. Урачыстае адкрыццё Бібліятэкі адбылося 2 (14) студзеня 1814 года.
У 1832—1835 гады для размяшчэння кніг пабудавалі яшчэ адзін корпус, фасадам на Екацярынінскі сад (архітэктар К. Россі). Бібліятэка стала важным асяродкам культурнага жыцця. Яе супрацоўнікамі былі байкапісец Іван Крылоў, перакладчык Мікалай Гнедзіч, паэт Канстанцін Бацюшкаў, бібліёграф В. Сопікаў, гісторык Аляксандр Вастокаў і іншыя.
У 1850-я гады сталі паступаць шматлікія кніжныя дары — за дзесяцігоддзе ў трыццаць разоў больш, чым за ўсю першую палову XIX стагоддзя. Гэта была палітыка дырэктара: за падораныя ІПБ кнігазборы і кніжныя рэдкасці дырэктар Бібліятэкі барон Мадэст Корф спрыяў атрыманню дарыцелем дзяржаўных узнагарод.
У 1834—1872 гг. у Бібліятэцы працаваў ураджэнец г. Віцебска Васіль Сабальшчыкоў, які пакінуў па сабе памяць як архітэктар — спраектаваў і кіраваў пабудовай залы Сабальшчыкова (пазнейшая назва «Ленінская зала»), удзельнічаў разам з Гарнастаевым у праектаванні «Кабінета Фауста») склаў кіраўніцтва па бібліятэчнай справе «Об устройстве общественных бібліотек і составленіі іх каталогов», а таксама напісаў мемуары. У 1896—1901 гады быў пабудаваны яшчэ адзін бібліятэчны корпус (архітэктар Е. С. Варацілаў). Да 1913 году колькасць кніг на рускай мове дасягала 1 000 000 экзэмпляраў, а ўвесь фонд Бібліятэкі перавысіў 3 000 000, яна стала адным з буйнейшых кнігасховішчаў у свеце; таксама дыспанавала багатым сабраннем рукапісаў.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года кнігасховішча было перайменавана ў Расійскую Публічную Бібліятэку. Новы Статут 1918 года, дэклараваў дэмакратызацыю кіравання і выбары дырэктара, а таксама паставіў задачу спрыяць народнай адукацыі, распаўсюджваць веды ў шырокіх масах насельніцтва. Савецкая ўлада стала прад’яўляць жорсткія патрабаванні да Бібліятэкі як да ідэалагічнай установы, якая заклікана выконваць сацыяльны заказ: падтрымліваць афіцыйны палітычны курс і прапагандаваць пануючую ідэалогію.
Пасля падпісання Савецкай Расіяй умоваў Рыжскага мірнага дагавору . значную частку замежнага кніжнага фонду і рукапісаў бібліятэка аддала ў Польшчу. Пры гэтым Варшаве перадаваліся не толькі кнігі Залускіх, але і т.зв. «палоніка», пад якое паняцце трапілі шматлікія каштоўныя рукапісы і старадрукі з беларускіх манастыроў. Перададзеныя ў Польшчу кнігі загінулі ў час Другой сусветнай вайны[6].
З 1925 года Бібліятэка афіцыйна называлася Дзяржаўнай Публічнай бібліятэкай у Ленінградзе, с 1932 года — Дзяржаўнай Публічнай бібліятэкай імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына.
У 1930-я гады ў Бібліятэцы былі створаны функцыянальныя аддзелы, чытальныя залы былі падзелены на навуковыя (для асоб з вышэйшай адукацыяй) і агульныя, а таксама па галіновым прынцыпе — на залы сацыяльна-эканамічнай літаратуры, мастацкай літаратуры і мастацтва; прыродазнаўчых навук і медыцыны; фізіка-матэматычных і тэхнічных навук (гэта арганізацыя дажыла да 2000-х гг.). У тыя часы хутка рос спецыяльны фонд, куды трапляла літаратура, забароненая па розных прычынах для свабоднага карыстання: толькі за 1935—1938 гады ў фонд аддзела спецыяльнага захавання паступілі 49 000 экзэмпляраў выданняў з агульных фондаў (у тым ліку ўсе выданні Інстытута беларускай культуры ў Мінску).
Дырэктар Дабраніцкі Мечыслаў Міхайлавіч і шматлікія супрацоўнікі Бібліятэкі былі рэпрэсаваны ў 30-я гады, арышты працягваліся і ў блакаваным горадзе.
У час Другой Сусветнай вайны і блакады Ленінграда колькасць работнікаў скарацілася, наібольш каштоўныя калекцыі і фонды былі эвакуіраваны, аднак абслугоўванне чытачоў не спынялася. Пасля вайны Бібліятэка была прыроўнена па статусу да навуковых устаноў, створаны Вучоны савет, аднавілі працу Вышэйшыя бібліятэчныя курсы і аспірантура. ДПБ выконвала ролю цэнтра па аказанню практычнай, метадычнай і кансультацыйнай дапамогі бібліятэкам Ленінграда, Прыбалтыкі і ўсяго Паўночна-Заходняга рэгіёна СССР. У 1949 годзе Бібліятэцы перадалі будынак былога Екацерынінскага інстытута шляхетных дзяўчат на набярэжнай ракі Фантанкі, 36 (архітэктар Д. Кварэнгі) У ім размясціліся зборы газет, нот і гуказапісу, а таксама рэстаўрацыйны цэнтр.
Палітычны і эканамічны крызіс 1980-х і 1990-х гадоў адмоўна адбіўся на ўсёй дзейнасці Бібліятэкі. Толькі ў сярэдзіне 1990-х гадоў асноўныя паказчыкі перавысілі ўзровень 1986 года і дасягнулі 1 380 000 наведванняў і 12 220 000 выданых выданняў, тады ж пачалося паступленне ў Бібліятэку электронных дакументаў.
У сакавіку 1992 года указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Б. М. Ельцына Дзяржаўная Публічная Бібліятэка імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына была ператворана ў Расійскую Нацыянальную Бібліятэку і аднесена да асабліва каштоўных аб’ектаў нацыянальнай спадчыны народаў Расійскай Федэрацыі.
Сучасны стан
Пачатак новага этапу ў жыцці Бібліятэкі звязаны з пабудовай Новага будынку РНБ на Маскоўскім праспекце, 165. Туды пераехалі кнігі, выданыя пасля . і часопісы.
У 2003 годзе ў Бібліятэцы быў уведзены адзіны чытацкі білет і адменены ўзроставыя і адукацыйныя абмежаванні для чытачоў. У галіне інфармацыйных тэхналогій Бібліятэка стала адным з ініцыятараў стварэння ў Расіі карпаратыўнай бібліятэчнай сістэмы ЛІБНЕТ, удзельнічала ў распрацоўцы стандартаў бібліяграфічнага апісання ў нацыянальным камунікатыўным фармаце RUSMARC, быў створаны электронны каталог. У 2011 годзе РНБ падключана да сеткі электронных бібліятэк Vivaldi. Дзейнічаюць Інфармацыйна-сервісны цэнтр, Цэнтр прававой інфармацыі, Цэнтр доступа да электронных рэсурсаў, Служба электроннай дастаўкі дакументаў.
У РНБ знаходзіцца штаб-кватэра Расійскай бібліятэчнай асацыяцыі, рэгулярна адбываюцца сустрэчы прадстаўнікоў бібліятэчнай супольнасці Расіі і краін СНД. РНБ удзельнічае ў працы міжнародных бібліятэчных аб’яднанняў IFLA (Міжнародная федэрацыя бібліятэчных асацыяцый), LIBER (Ліга еўрапейскіх навуковых бібліятэк), CERL (Кансорцыюм еўрапейскіх навуковых бібліятэк), СENL (Канферэнцыя дырэктараў еўрапейскіх нацыянальных бібліятэк), Bibliotheca Baltica, Бібліятэчная Асамблея Еўразіі і іншых.
ІПБ — РНБ і Беларусь
Беларускія старадрукі трапілі ў ІПБ напачатку з бібліятэкай Залускіх (дзе знаходзілася значная частка кніг з Нясвіжскага замка), а пазней прыходзілі сюды рознымі шляхамі. Сярод самых актыўных дарыцеляў ІПБ быў ксёнз Іосіф Малышэвіч з Беларусі, ён перадаў у бібліятэку каля 2000 старадрукаў, у тым ліку экзэмпляр . «Песні пра Зубра» Міколы Гусоўскага і 223 рукапісаў[7]. У ІПБ трапіла большая частка канфіскаваных царскімі ўладамі кніг з Полацкай іезуіцкай акадэміі, Сапегаўскіх кнігазбораў з Кодэня і Ружаны[8].
У 1861 у АР ІПБ працаваў гісторык-беларус Вікенці Каліноўскі і, па яго хадайніцтву, яго брат, Кастусь Каліноўскі[9].
Першы рэдактар навуковых прац ІПБ — беларус Каэтан Касовіч вядомы не толькі аўтар Санскрыта-рускага слоўніка, навуковых прац і перакладаў з усходніх моваў (у т.л. з санскрыта), але і публікатар беларускага народнага фальклёру.
Дырэктар ІПБ акдэмік Іван Афанасьевіч Бычкоў стаў рэдактарам першага ў гісторыі слоўніка беларускай мовы Івана Насовіча. У 1925—1928 і 1934—1937 гг. у бібліятэцы працаваў беларус, ураджэнец Друі Уладзімір Беняшэвіч — буйнейшы візантыніст і правазнаўца свайго часу (растраляны разам з братам і двума сынамі ў ., у . рэабілітаваны). У савецкі час складзены бібліяграфія кірылічных беларускіх старадрукаў (В. Лук’яненка, Т. Афанасьева). З 1993 г. у РНБ штогод праводзіцца тэматычная міжнародная навуковая канферэнцыя «Санкт-Пецярбург і беларуская культура», на якой прачытана больш за 200 дакладаў[10]. Перыядычна выдаецца зборнік навуковых прац «Белорусский сборник» (выйшлі вып. 1-6. СПб., 1999—2015).
Былі ў Бібліятэцы і «нетрадыцыйныя» звязаныя з беларускай гісторыяй адзінкі захоўвання, напрыклад нейкі час тут знаходзілася скрынка з прахам польскага караля і вялікага князя літоўскага Станіслава Ляшчынскага[11].
Альбарутэніка ў фондах
Беларускія кнігі, друкаваныя кірыліцай, захоўваюцца ў рускім фондзе РНБ (маюць асобны картачны каталог), друкаваныя лацінкай выданні беларускіх друкарняў — у замежным кніжным фондзе і Аддзеле рэдкіх кніг. Сярод іх шмат рэдкіх (часам унікальных) выданняў, у т.л. тры камплекты «Бібліі» Францыска Скарыны, тры экзэмпляры «Брэсцкай Бібліі» Мікалая Радзівіла Чорнага, «Мужыцкая праўда» і друкаваныя па-беларуску «Загады» Кастуся Каліноўскага, кнігі з аўтографамі Вікенція Каліноўскага, Яўхіма Карскага, Івана Насовіча, М. Баброўскага, М. Кутаргі і інш.
У Аддзеле рукапісаў РНБ захоўваюцца тры пергаменныя Евангеллі з Полацка, адно з іх — самая старажытная цалкам захаваная беларуская рукапісная кніга. Захоўваюцца іншыя рукапісныя богаслужбовыя і чэцці кнігі 15-18 стст., спісы 1-га і 2-га Статутаў ВКЛ, летапісы, сярэднявечныя літаратурныя творы, прыватныя і дзяржаўныя акты часоў ВКЛ, памяннікі з базыліянскіх манастыроў, картаграфічныя матэрыялы. Акрамя таго, сярод рукапісаў — архіўныя фонды: частка нясвіжскага архіву князёў Радзівілаў (т.зв. дакументы Дуброўскага), архіўныя фонды папячыцеляў Віленскай навучальнай акругі П. М. Бацюшкава і І. П. Карнілава, фонд рэпрэсаванага ў 1930-я гады М.Баяровіча, архіўная справа пра змаганне вернікаў і царскай адміністрацыі за манастыр у Гарадышчы пад Пінскам, матэрыялы да дзейнасці ў Ленінградзе кінастудыі «Савецкая Беларусь» (фонд Гардзіна) і інш. Вялікая колькасць беларускіх выданняў 1900-1950-х гг. захоўваецца ў Аддзеле літаратуры на мовах Азіі і Афрыкі, у асобным фондзе акадэміка-арабіста, беларуса Ігната Крачкоўскага.
Бібліятэка Вальтэра
Бібліятэка Вальтэра налічвае 6 тысяч 814 тамоў і з’яўляецца нацыянальным здабыткам. Яна была набыта ў 1778 годзе Кацярынай II у пляменніцы і спадчынніцы Вальтэра. У 1779 годзе на адмысловым караблі бібліятэку даставілі ў Санкт-Пецярбург. Першапачаткова яна была размешчана ў Эрмітажы. Пры Мікалаі I доступ да яе быў закрыты. У 1861 годзе па распараджэнні Аляксандра II бібліятэка Вальтэра была пераведзена ў Імператарскую публічную бібліятэку.
Гл. таксама
- Расійская дзяржаўная бібліятэка
- Сусветная лічбавая бібліятэка
- Найбуйнейшыя бібліятэкі свету
- Бібліятэкі Санкт-Пецярбурга
Зноскі
- ↑ https://vivaldi.nlr.ru/bx000070411/view/?#page=47
- ↑ http://nlr.ru/nlr_history/history/fil/26_01.pdf
- 1 2 3 Расійская нацыянальная бібліятэка: Статыстычныя даныя за 2005 - 2009 гг.(недаступная спасылка) (7 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2014. Праверана 16 ліпеня 2010.
- ↑ Российская Национальная библиотека в 2014 году. Публичный отчет. СПб., 2015. С. 29
- ↑ Літаральнае разуменне (і выкананне) гэтага указу прывяло да таго, што ў бібліятэку акрамя кніг пачалі паступаць і збірацца такія «небібліятэчныя» віды друкаванай прадукцыі, як фанцікі для цукерак, вінныя і піўныя этыкеткі і да т.п.
- ↑ Моричева М. Д. Библиотека Залусских и Российская национальная библиотека. СПб., 2001. 214 с.
- ↑ Ткачэнка М. І. Дарыцель Імператарскай Публічнай бібліятэкі Іосіф Малышэвіч // Белорусский сборник. Вып. 2. СПб., 2002. С. 174—179.
- ↑ Нікалаеў М. В. Кнiгазбор роду Сапегаў = Книжное собрание рода Сапег [Электронны рэсурс] / НББ, РНБ, ЮНЕСКА. Мінск, 2011. 1 DVD-ROM (1,7 Гб.)
- ↑ Нікалаеў М. Браты Каліноўскія і Публічная бібліятэка // ЛİМ. 1 красавіка . № 9 (3263). С. 14-15.
- ↑ http://www.nlr.ru/md/mpro/belorus_report.pdf
- ↑ http://adzhaya.livejournal.com/25944.html
Літаратура
- История Государственной ордена Трудового Красного Знамени Публичной библиотеки имени М. Е. Салтыкова-Щедрина. — Ленинград: Лениздат, 1963. — 435 с, [15] л. ил.
- История Библиотеки в биографиях её директоров, 1795—2005 / Российская национальная библиотека. — Санкт-Петербург, 2006. — 503, [1] с.: ил. — ISBN 5-8192-0263-5.