Расшырэ́нне Сусве́ту — павелічэнне ў часе адлегласцей паміж аб’ектамі Сусвету. Вынікае з нестацыянарнай мадэлі Сусвету, тэарэтычна распрацаванай А. А. Фрыдманам на аснове агульнай тэорыі адноснасці.

Расшырэнне Сусвету пацвярджаецца данымі пазагалактычных астранамічных назіранняў (чырвонае зрушэнне, рэліктавае выпрамяненне).

Лічыцца, што расшырэнне Сусвету пачалося пасля Вялікага Выбуху (гл. касмалагічная сінгулярнасць). З вымярэнняў чырвонага зрушэння можна вызначыць скорасці галактык v, з якімі яны аддаляюцца ад назіральніка. Паводле закону Хабла

дзе r — адлегласць ад назіральніка, Hпастаянная Хабла (характарызуе расшырэнне Сусвету). Паводле сучасных ацэнак яна дае павелічэнне скорасці разбягання галактык прыблізна на 90 км/с на 1 Мпк адлегласці. Велічыня, адваротная пастаяннай Хабла, прыблізна роўная ўзросту Сусвету.

Гл. таксама

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.