Вёска
Рассвет
± |
Рассве́т[1] (трансліт.: Rassviet, руск.: Рассвет, да 1964 года — Замагі́лле) — вёска ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Гісторыя
У 1924—1954 гадах — цэнтр Замагільскага сельсавета.
30 ліпеня 1964 года вёска Замагілле Любанскага раёна была перайменавана ў вёску Рассвет[2].
Вядомыя асобы
- Антон Мітрафанавіч Кецка (1907—1978) — прэсвітар Мінскай царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў (ЕХБ) у 1942—1945 і 1972—1974 гадах. Праведнік народаў свету.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Замагі́лле, н.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.