Раніцай 13 сакавіка 2020 года ў Эстоніі было абвешчана надзвычайнае становішча да 1 мая: забароненыя ўсе публічныя сходы, канцэрты і спартыўныя спаборніцтвы, закрыты музеі і кінатэатры, школы перайшлі на аддаленае і дамашняе навучанне, у бальніцах і турмах дзейнічала забарона на наведванне; на мяжы, у аэрапортах і партах уведзены санітарны кантроль[1].

Больш за ўсё захварэлых зафіксавана ў Таліне і сталічным рэгіёне, які яшчэ называюць «Вялікім Талінам» (гэта найбуйнейшы павет краіны — Хар’юмаа — дзе пражывае каля траціны ўсяго насельніцтва Эстоніі), аднак самая складаная абстаноўка была на востраве Саарэмаа (самая вялікая колькасць захварэлых на лік насельніцтва)[2]

25 сакавіка памёр першы чалавек з дыягназам COVID-19 у Эстоніі[3].

На 2023 год па ўсёй краіне зафіксавана 601 588 выпадкаў захворвання, з якіх 2 898 скончыліся смерцю[4].

Заўвагі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.