Першыя выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй 2019 (COVID-19) у Злучаных Штатах Амерыкі былі зафіксаваныя ў студзені 2020 года. У далейшым выпадкі заражэння былі зарэгістраваныя ва ўсіх 50 штатах, акрузе Калумбія, усіх населеных тэрыторыях ЗША акрамя Амерыканскага Самоа і Паўночных Марыянскіх Астравоў[1]. Па стане на 25 сакавіка 2020 года ў ЗША зарэгістравана 69 194 выпадкі заражэння па дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса[2].
Першы выпадак заражэння COVID-19 у ЗША быў пацверджаны 20 студзеня 2020 гады ў 35-гадовага мужчыны, які вярнуўся з кітайскага горада Ухань за пяць дзён да гэтага[3]. 29 студзеня Дзяржаўны дэпартамент ЗША стварыў рабочую групу (White House Coronavirus Task Force) «па маніторынгу, прадухіленню, стрымліванню і паслабленню» распаўсюджвання COVID-19[4]. Праз два дні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб увядзенні надзвычайнай сітуацыі ў галіне аховы здароўя (Public health emergency) і анансаваў абмежаванні для падарожжаў з Кітая ў ЗША[5]. 26 лютага ў Паўночнай Каліфорніі быў зарэгістраваны першы ў ЗША выпадак захворвання COVID-19 «неўстаноўленага паходжання». Выпадак быў пацверджаны Цэнтрам па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША ў Паўночнай Каліфорніі[6].
Тэставанне на наяўнасць каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у ЗША пачалося яшчэ ў студзені, але яно ішло павольна: да 27 лютага было праведзена толькі 4 тысячы тэстаў[7][8]. Да 20 сакавіка было праведзена 100 тысяч тэстаў. Тэсты пачалі праводзіць прыватныя кампаніі па ўсёй краіне[9].
16 сакавіка 2020 года Урад ЗША рэкамендаваў не дапускаць сходаў людзей звыш 10 чалавек[10]. 19 сакавіка 2020 г. Дзяржаўны дэпартамент ЗША рэкамендаваў усім грамадзянам краіны пазбягаць міжнародных падарожжаў[11].
У рамках барацьбы з распаўсюджваннем віруса былі закрыты школы і іншыя адукацыйныя ўстановы, адменены выстаўкі, канвент, музычныя фестывалі і канцэрты, спартыўныя спаборніцтвы і іншыя публічныя мерапрыемствы[12].
Станам на красавік 2021 года па ўсёй краіне зафіксавана больш за 30 млн. выпадкаў захворвання, з іх звыш за 500 тысяч скончыліся смерцю[13][14].
Заўвагі
- ↑ 'Huge crisis': Coronavirus fears knock back Pacific tourism (англ.). Samoanews.com (13 сакавіка 2020).
- ↑ Coronavirus COVID-19 Global Cases by the Center for Systems Science and Engineering (CSSE) at Johns Hopkins (англ.). Johns Hopkins Coronavirus Resource Center.
- ↑ First Case of 2019 Novel Coronavirus in the United States |издание=N. Engl. J. Med. |том=382 |номер=10 |страницы=929—936 |pmid=32004427 |doi=10.1056/NEJMoa2001191 |язык=en |тип=journal |автор=Holshue M. L., DeBolt C., Lindquist S., Lofy K. H., et al |месяц=3 |год=2020
- ↑ Statement from the Press Secretary Regarding the President's Coronavirus Task Force (англ.)(недаступная спасылка). WhiteHouse.gov (29 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2020. Праверана 26 сакавіка 2020.
- ↑ Aubrey, Allison. Trump Declares Coronavirus A Public Health Emergency And Restricts Travel From China . NPR.org (31 студзеня 2020).
- ↑ First U.S. coronavirus case of unknown origin confirmed in Northern California, CDC says (англ.). Sacramento Bee (26 лютага 2020).
- ↑ How U.S. coronavirus testing stalled: Flawed tests, red tape and resistance to using the millions of tests produced by the WHO (англ.). The Washington Post (16 сакавіка 2020).
- ↑ How testing failures allowed coronavirus to sweep the U.S. (англ.). Politico (8 сакавіка 2020).
- ↑ America is finally testing for coronavirus in significant volumes (англ.). Ars Technica (21 сакавіка 2020).
- ↑ White House advises public to avoid groups of more than 10, asks people to stay away from bars and restaurants (англ.). CNN (16 сакавіка 2020).
- ↑ Global Level 4 Health Advisory – Do Not Travel (англ.)(недаступная спасылка). Travel.State.gov. Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2020. Праверана 26 сакавіка 2020.
- ↑ Sports Leagues Bar Fans and Cancel Games Amid Coronavirus Outbreak (англ.). The New York Times (11 сакавіка 2020).
- ↑ Cases in U.S. (англ.). Center for Disease Control. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2020. Праверана 26 сакавіка 2020.
- ↑ Coronavirus COVID-19 Global Cases by the Center for Systems Science and Engineering (CSSE) at Johns Hopkins (англ.). Johns Hopkins Coronavirus Resource Center. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2020. Праверана 25 сакавіка 2020.