Першы выпадак з’яўлення каранавіруснай хваробы COVID-19 быў выяўлены на тэрыторыі Егіпта 14 лютага 2020 году[1].
Станам на 2023 год у краіне зафіксавана 515 тыс. выпадкаў заражэння, у тым ліку 24 тыс. смерцяў[2].
Храналогія
14 лютага 2020 года Міністэрства аховы здароўя Егіпта аб’явіла пра першы выпадак заражэння COVID-19 у краіне ў міжнародным аэрапорце Каіра, інфікаваным апынуўся грамадзянін Кітая[3][4]. Улады Егіпта апавясцілі Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ), і пацыент быў змешчаны ў каранцінную ізаляцыю ў бальніцы[5]. У хуткім часе былі ўведзеныя прафілактычныя абыходы для маніторынгу тых, хто кантактаваў з інфікаваным, заражаных сярод іх не было выяўлена[6].
1 сакавіка Катар забараніў усе паездкі з Егіпта, акрамя суайчыннікаў, у якасці папераджальнай меры для прадухілення распаўсюджвання SARS-CoV-2[7]. У гэты ж дзень Егіпет абвясціў пра выяўленне другога выпадку[8].
2 сакавіка Кувейт абвясціў, што будзе правяраць усіх, хто прыбыў зь Егіпта і Сірыі на SARS-CoV-2[9]. Паводле ацэнак Egypt Watch, у краіне было зарэгістравана 20 лабараторна пацверджаных выпадкаў, пра якія паведаміла Middle East Monitor 2 сакавіка. Людзі з пацверджанымі выпадкамі, як сцвярджалася, утрымліваліся ў ваенных шпіталях, недаступных Міністэрству аховы здароўя Егіпта і афіцыйнай статыстыцы аховы здароўя, якая інфармавала СААЗ. Пацверджаныя выпадкі, якія нібыта адсутнічалі ў афіцыйнай статыстыкі, уключалі сям’ю ў ваенным шпіталі горада Танто і чатырох людзей у шпіталі Каср-Эль-Айні[10].
8 сакавіка ў Хургадзе памёр ад каранавіруса 60-гадовы грамадзянін Германіі, які стаў першым чалавекам з нямецкім грамадзянствам, памерлым ад COVID-19[11].
9 сакавіка Сусветная арганізацыя аховы здароўя заявіла, што ў Егіпце было пацверджана 56 выпадкаў захворвання[12]. У гэты ж дзень міністр турызму Егіпта заявіў, што яны выявілі 3 дадатковых выпадкаў (у людзей, якія працавалі гатэлях)[13].
12 сакавіка Міністэрства аховы здароўя Егіпта аб’явіла аб другой смерці ад віруса, а агульная колькасць выпадкаў інфікавання дасягнула 80[14].
13 сакавіка Міністэрства аховы здароўя Егіпта аб’явіла аб адным выпадку выздараўлення і 13 новых пацверджаных выпадкаў інфікавання, агульная колькасць інфіцыраваных дасягнула 93[15]. Туніс афіцыйна ўключыў Егіпет у спіс раёнаў ўспышкі захворвання, і зачыніў мяжы для егіпцян, а таксама прадугледзеў каранцін для тых, хто прыбывае адтуль[16].
16 сакавіка міністр авіяцыі Егіпта вырашыў закрыць аэрапорты і прыпыніць усе авіяпералёты. Гэта рашэнне ўступіла ў сілу з 19 сакавіка[17].
18 сакавіка паліцыя затрымала чатырох актывістаў пасля таго, як яны пратэставалі перад штаб-кватэрай кабінета міністраў, патрабуючы вызваліць палітычных зняволеных, каб абараніць іх ад распаўсюджвання каранавіруса[18].
Круізны карабель на рацэ Ніл
6 сакавіка Міністэрства аховы здароўя Егіпта і СААЗ пацвердзілі 12 новых выпадкаў захворвання SARS-CoV-2[19]. Інфікаваныя былі сярод егіпецкага персаналу на борце круізнага карабля па рацэ Ніл, які плаваў з Асуана да Луксора. Гэты карабель шырока вядомы як MS River Anuket, або «Асар»[20]. Ва ўсіх, хто паказаў пазітыўную рэакцыю на SARS-CoV-2, не выяўлялі ні аднаго сімптому захворвання. Згодна з тэстаў, вірус распаўсюдзіўся ад тайваньска-амерыканскага турыста на караблі[21].
7 сакавіка Міністэрства аховы здароўя Егіпта аб’явіла, што вынікі пробаў 45 чалавек на борце далі пазітыўную рэакцыю на каранавірус, і што судна было змешчана на каранцін блізу прычала ў горадзе Луксор.
Ацэнкі колькасці выпадкаў захворвання
Спецыялісты па інфекцыйных захворваннях Універсітэта Таронта, якія вывучалі неадпаведнасць паміж афіцыйнымі і верагоднымі паказчыкамі заражэння ў Егіпце, ацанілі, што па стане на 15 сакавіка 2020 года памер успышкі ў Егіпце склаў ад 6270 да 45070 выпадкаў заражэння. Урад Егіпта абверг гэтыя лічбы і пачаў арыштоўваць людзей, што распаўсюджвалі дэзінфармацыю аб большым распаўсюдзе пандэміі, чым асвятлялася ў афіцыйных крыніцах[22].
Заўвагі
- ↑ Egypt announces first Coronavirus infection . Egypt Today (14 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2020. Праверана 14 лютага 2020.
- ↑ "Coronavirus Pandemic (COVID-19)".
- ↑ Egypt announces first Coronavirus infection . Egypt Today (14 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2020. Праверана 14 лютага 2020.
- ↑ Beijing orders 14-day quarantine for all returnees . BBC News (14 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2020. Праверана 14 лютага 2020.
- ↑ Egypt's health ministry announces first confirmed coronavirus case . France 24 (14 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2020. Праверана 16 лютага 2020.
- ↑ Breaking: Egypt Reports First Case of Coronavirus . Egyptian Streets (14 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2020. Праверана 14 лютага 2020.
- ↑ Qatar bans travellers from Egypt over coronavirus fears Aljazeera 01.03.20
- ↑ Egypt detects second case of new coronavirus: health ministry Reuters 01.03.20
- ↑ Kuwait to ‘double-check’ all travelers from Egypt, Syria for coronavirus Alarabiya 02.03.20
- ↑ Coronavirus: More than 20 cases in Egypt despite government insistence there are only 2 Middleeastmonitor 02.03.20
- ↑ «Coronavirus: RKI meldet 1139 Fälle — Israel weist alle Touristen aus» www.abendblatt.de 10.03.20
- ↑ عاجل.. «الصحة العالمية»: ارتفاع الحالات المصابة بكورونا في مصر إلى 56" elwatannews.com 09.03.20
- ↑ مصدر بالسياحة: إصابة 3 من العاملين بفندق «فيرمونت» بكورونا elwatannews.com 09.03.20
- ↑ МОЗ Єгипту у Фейсбукwww.facebook.com 12.03.20
- ↑ МОЗ Єгипту у Фейсбукwww.facebook.com 13.03.20
- ↑ "Fakhfakh: "Suspension de toutes les lignes maritimes et réduction importante des dessertes aérienneskapitalis.com 13.03.20
- ↑ Egypt Shuts Down Airports, Suspends Air Travel: PM egyptianstreets.com 16.03.20
- ↑ Coronavirus: Egypt detains novelist Ahdaf Soueif for demanding prisoners' release middleeasteye.net 18.03.20
- ↑ Twelve asymptomatic coronavirus cases registered on Nile cruise ship Reuters 06.03.20
- ↑ On the Nile, American tourists are among those quarantined on ship hit by coronavirus Washingtonpost 08.03.20
- ↑ On Nile Cruiser, 12 Crew Test Positive for Virus, and Egypt Fears Broader Outbreak The New York Times 07.03.20
- ↑ Egypt: rate of coronavirus cases 'likely to be higher than figures suggest'theguardian.com 16.03.20