Раскіданае гняздо | |
---|---|
Раскіданае гняздо | |
Жанр | дакументальны фільм |
Рэжысёр | |
Кінакампанія | Белсат |
Працягласць | 34 хв. |
Краіна | |
Мова | беларуская |
Год | 2019 |
«Раскі́данае гняздо́» — беларускі дакументальны кароткаметражны фільм рэжысёра Андрэя Куцілы, зняты на тэлеканале «Белсат» у 2019 годзе.[1]
Сюжэт
Невялікая яўрэйская сям’я месціцца ў старым драўляным доме ў цэнтры Гомеля. Барыс Зямавіч — самы старэйшы. Разам з ім жывуць яго дачка з мужам і ўнучка Ірына. Іх спакойнае існаванне яшчэ дзевяць гадоў таму было парушана загадам мясцовых уладаў аб зносе дому, які паспеў стаць іх радавой каштоўнасцю. Пабудаваны ў 1905 годзе, дом упрыгожаны калісьці традыцыйнай для гэтых мясцін вытанчанай драўлянай аздобай: разьбянымі ліштвамі, аканіцамі, парталамі, арнаментаванымі дзвярыма. Гэты цудоўны прыклад драўлянага дойлідства дзяржава спецыяльна не занесла ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, каб без праблем вызваліць месца для сучаснай забудовы. Галоўныя героі фільма — дзядуля і ўнучка. Ён — былы дырэктар аднаго будаўнічага ўпраўлення, яна — студэнтка, будучы архітэктар. Здаецца, больш за ўсіх менавіта яны перажываюць будучую страту…
У фільме здымаліся
Акцёр | Роля |
---|---|
Барыс Марголін | |
Ірына Мяжэйнікава | |
Алена Мяжэйнікава | |
Уладзімір Мяжэйнікаў |
Здымачная група
- аўтар сцэнарыя, рэжысёр, мантажыст — Андрэй Куціла
- асістэнт рэжысёра — Вікторыя Трапезнікава
- аператары — Андрэй Куціла, Аляксандр Алейнікаў
- гукарэжысёр — Яраслаў Шпак
- карэкцыя колеру — Аліса Тумашэўская
- рэдакцыйны нагляд — Януш Гаўрылюк
Зноскі
- ↑ Раскіданае гняздо . Белсат. Праверана 29 красавіка 2020.