Расасенка
Характарыстыка
Даўжыня 23 км
Басейн 271 км²
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне за 1 км ад вёскі Пішчыкі
  Каардынаты 54°31′09,62″ пн. ш. 30°50′02″ у. д.
Вусце рака Дняпро
  Месцазнаходжанне ускраіна аграгарадка Расасна
  Каардынаты 54°38′57,24″ пн. ш. 30°52′47,95″ у. д.
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Дубровенскі раён
physical
Расасенка
Расасенка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раса́сенка — рака ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток Дняпра.

Даўжыня ракі 43 км. Пачынаецца за 1 км на ўсход ад вёскі Пішчыкі. Працякае па ўсходніх схілах Смаленскага ўзвышша і ўпадае ў Дняпро на ўскраіне аграгарадка Расасна. Плошча вадазбору складае каля 271 км².
Даліна трапецападобнай формы шырынёй да 2 км. Рэчышча звілістае, ў вярхоўі каналізаванае. У ніжнім цячэнні шырыня рэчышча дасягае 10 м.

У Расасенку ўпадаюць каналы, ручаі і невялікія рэчкі. Сярод прытокаў — рэкі Перавалочка, Лукі, Любкіння, Сіманіха, Мілкаўка (справа), Трань, Баброўка (злева)[1].

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-50. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1981 г. (руск.)

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 311. — 576 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 40. — 72 с. 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.