Рапсодыя — песня ці верш у антычнай Грэцыі, што выконваўся вандроўнымі спевакамі — рапсодамі. У наш час — жанр інструментальнага твору вольнай формы, пераважна на аснове народных тэм.
У XIX стагоддзі адраджаецца пад уплывам эстэтыкі рамантызму з уласцівым ёй цікавасцю да фальклору. Спачатку рапсодыя прызначалася часцей за ўсё для фартэпіяна і нагадвала фантазію на народныя тэмы (19 венгерскіх Рапсодый Ферэнца Ліста). Пазней рапсодыя наблізілася да паэм (Іаганес Брамс), сольных канцэртаў для фартэпіяна з аркестрам («Украінская рапсодыя» Сяргея Ляпунова, «Рапсодыя на тэму Паганіні» Сяргея Рахманінава, «Рапсодыя ў блюзавых тонах» (англ. Rhapsody in Blue, 1924) Джорджа Гершвіна), да кантат.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.