Пасёлак гарадскога тыпу
Рамонь
![]()
Рамонь на карце Расіі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||
Рамонь (руск.: Рамонь) — пасёлак гарадскога тыпу ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Рамонскага раёна Варонежскай вобласці. Насельніцтва складае 8404 чалавекі (2017). Пасёлак размешчаны на рацэ Варонеж, за 37 км на поўнач ад горада Варонежа.
Упершыню згадваецца ў 1613 годзе як сяло[2]. Сяло ўзнікла ў канцы XVI стагоддзя на месцы знішчанага мангола-татарамі ў XIII стагоддзі паселішча Родня. У канцы XVII стагоддзя паводле загаду Пятра I у Рамоні была пабудавана карабельная верф. У 1895 годзе была закладзена даследча-вытворчая станцыя па вырошчванні цукровых буракоў, што было абумоўлена пашырэннем цукровай вытворчасці на Рамонскім цукровым заводзе. У 1912 годзе станцыя атрымала статус даследча-селекцыйнай, дзе дагэтуль у поўнай меры была адпрацавана тэхналогія адбору найбольш прадукцыйных гатункаў цукровых буракоў. Увосень 1959 года доследную станцыю наведаў з працоўным візітам Мікіта Хрушчоў. На сёння цукровы завод ліквідаваны.
Вядомыя асобы
- Сяргей Іванавіч Мосін (1879—1902) — расійскі канструктар і арганізатар вытворчасці стралковай зброі.
Зноскі
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ «Документ печатного приказа — История Рамони». istram.ucoz.ru.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рамонь
- Сайт адміністрацыі Рамонцкага раёна.