Вёска
Рамні
± | ||||||||||||||||||||
Рамні́[1] (трансліт.: Ramni, руск.: Ремни) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. Знаходзіцца за 8 км на захад ад аграгарадка Мяжа. За 33 км на паўночны ўсход ад Гарадка, 33 км ад чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 68 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. Праз вёску працякае ручай (прыток ракі Пясчанка). На поўдні знаходзіцца лясны масіў. Транспартныя сувязі па дарозе Гарадок — Мяжа, да якой далучаецца вёска.
Насельніцтва
- XX стагоддзе: 1999 год — 84 жыхары.
- 66 жыхароў (2009)[2].
- 30 гаспадарак, 78 жыхароў (2018)
Славутасці
Страчаная спадчына
- Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (1896 год, драўляны) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000356, згарэў у 2019 годзе.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Насельніцтва Віцебскай вобласці па выніках перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2015. Праверана 3 чэрвеня 2020.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рамні
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.