Пасёлак гарадскога тыпу
Рамешкі
± |
Рамешкі (руск.: Ра́мешки) — пасёлак гарадскога тыпу (раней сяло) у Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Рамешкаўскай муніцыпальнай акругі, да 17 красавіка 2021 года Рамешкаўскага муніцыпальнага раёна. Утвараў гарадское паселішча пасёлак Рамешкі.
Законам Цвярской вобласці ад 5 красавіка 2021 г. № 18-ЗО да 17 красавіка 2021 г. гарадское паселішча было скасавана ў сувязі з пераўтварэннем Рамешкаўскага муніцыпальнага раёна ў Рамешкаўскую муніцыпальную акругу. Размешчаны за 64 км на поўнач ад абласнога цэнтра, на старой шашы «Цвер — Бежацк». Аўтадарога Р84 «Цвер — Бежацк — Весьягонск — Усцюжна» мае транзітны абыход (на ўсход ад пасёлка).
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Генадзь Іванавіч Воранаў, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.