Аграгарадок
Рамель
± | ||||||||||||||||||||||||
Раме́ль[1] (трансліт.: Ramieĺ, руск.: Рамель) — аграгарадок у Беларусі, у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Рамельскага сельсавета. Цэнтр сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву «Беларуская ніва», былога калгаса «Запаветы Ільіча».
Геаграфія
Знаходзіцца за 43 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Столін, за 288 км ад Брэста, за 50 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь[2].
Гісторыя
У летапісных крыніцах Рамель вядомы з 1452 года. У XVI—XVIII стагоддзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года — у складзе Расійскай імперыі. У канцы ХVIII стагоддзя землямі ў вёсцы валодалі Гарагляды, Рамульты, Траскоўскія, Шпігановічы.
З 1921 года да верасня 1939 года Рамель знаходзіўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі (Хорская гміна, Лунінецкі павет, Палескае ваяводства). З 1939 года ў складзе Беларускай ССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў складзе і з’яўляецца цэнтрам Рамельскага сельсавета Давыд-Гарадоцкага (з 19 студзеня 1961 года — Столінскага) раёна Пінскай (з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай) вобласці[3]. З 16 ліпеня 1954 года ў складзе Альшанскага сельсавета, з 4 мая 1981 года — цэнтр адноўленага Рамельскага сельсавета[4].
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1886 год — 22 двары, 260 жыхароў; 1897 год — 100 двароў, 607 насельнікаў (перапіс)
- ХХ стагоддзе: пачатак стагоддзя — 127 двароў, 801 жыхар; 30 верасня 1921 года — 117 двароў, 656 жыхароў; 1939 год — 151 двор, 1145 жыхароў; 1980 год — 1298 жыхароў; 1999 год — 1169 жыхароў; 2000 год — 1158 жыхароў
- XXI стагоддзе: 2001 год — 1179 чалавек, 404 двары[2]; 2004 год — 1183 жыхары; 2010 год — 1139 жыхароў
Помнікі гісторыі і культуры
- Свята-Міхайлаўская царква (1762) Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000691.
- Свята-Міхайлаўская царква (1999).
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[2].
- Курганны могільнік зарубінецкай культуры Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000695.
Вядомыя асобы
- Міхаіл Васільевіч Сядляр (1920—2008) — беларускі перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Рэмэ́ль
- 1 2 3 БелЭн 2001.
- ↑ Рамельскі сельсавет (руск.) // Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 мая 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 18 (1680).
Літаратура
- Рамель // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 300—301. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рамель
- Падарожжа з Жыгамонтам — Вёска Рамель