![]() Раман Пілецкі | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Раман Сяргеевіч Пілецкі | |||||||||
Нарадзіўся |
14 чэрвеня 2003[1] (20 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 169 см | |||||||||
Вага | 54 кг[1] | |||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 27 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
Раман Пілецкі (нар. 14 чэрвеня 2003, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.
Клубная кар’ера
Пачынаў займацца футболам у структуры мінскага МТЗ-РІПА, у юнацкім узросце трапіў у барысаўскі БАТЭ, з 2019 года пачаў прыцягвацца да дубля клуба, дзе замацаваўся на наступны год. У 2021 годзе стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды БАТЭ. 16 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць мазырскай «Славіі», выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
У сакавіку 2022 года на правах арэнды далучыўся да «Слуцка»[2], аднак не здолеў замацавацца ў складзе. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкі клуб[3]. У другой палове 2022 года выступаў за дубль БАТЭ.
У лютым 2023 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», які арандаваў паўабаронцу на сезон 2023[4]. У студзені 2024 года, пасля вяртання з арэнды, стаў рыхтавацца да новага сезона з БАТЭ[5]. У сакавіку 2024 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі да канца 2025 года[6].
Дасягненні
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняў
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2019 | дубль | БАТЭ | ![]() | 2 | 0 |
2020 | дубль | БАТЭ | ![]() | 30 | 1 |
2021 | Д1 | БАТЭ | ![]() | 1 | 0 |
2022 (1) | Д1 | Слуцк | ![]() | 4 | 0 |
2022 (2) | дубль | БАТЭ | ![]() | 15 | 5 |
2023 | Д1 | Нафтан | ![]() | 28 | 0 |
Крыніцы
- 1 2 3 https://fcbate.by/team/duplicate/56
- ↑ Роман Пилецкий подписал арендное соглашение с СФК "Слуцк". (руск.). Афіцыйны сайт «Слуцка» (1 красавіка 2022). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ Пилецкий покинул "Слуцк" (руск.). football.by (20 ліпеня 2022). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ Футбол. Российский полузащитник на просмотре в "Нафтане", а Роман Пилецкий проведет сезон-2023 в новополоцкой команде на правах аренды (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2023. Праверана 6 сакавіка 2023.
- ↑ 10 игроков, вернувшихся из аренд, начнут предсезонку с БАТЭ (руск.). football.by (11 студзеня 2024). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ Шесть игроков продлили контракты с БАТЭ (руск.). football.by (18 сакавіка 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.