![]() Раман Грыбоўскі | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Раман Андрэевіч Грыбоўскі | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
17 ліпеня 1995[1] (28 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 84 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 7 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Раман Грыбоўскі (нар. 17 ліпеня 1995, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік мазырскай «Славіі».
Клубная кар’ера
Пачынаў займацца футболам у родным Магілёве, пазней вучыўся ў мінскім РДВАР. З 2012 года выступаў за дубль «Белшыны». 5 ліпеня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе бабруйчан, выйшаўшы на замену на 79-й хвіліне ў матчы супраць «Слуцка» (0:1).
У сезоне 2015 працягваў выступаць за дубль, але стаў часцей з’яўляцца ў асноўным складзе, шэсць разоў выйшаў на замену ў матчах Вышэйшай лігі.
З лютага 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў магілёўскім «Дняпры». 11 сакавіка 2016 года падпісаў кантракт з клубам[3]. Па выніках сезона 2016 дапамог магіляўчанам вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2017 года стала вядома, што Грыбоўскі пакідае «Дняпро»[4].
У лютым 2017 года праходзіў прагляд у «Нафтане», але не падышоў[5]. У сакавіку прыбыў у стан «Ліды» і неўзабаве падпісаў кантракт[6]. Па выніках сезона 2017 з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.
У студзені 2018 года накіраваўся на прагляд у мінскі «Прамень». У лютым 2018 года пакінуў «Ліду»[7] і пазней падпісаў кантракт са сталічным клубам[8]. Замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка мінчан, з 6 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.
У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Пачынаў сезон 2019 у аснове магіляўчан, аднак у красавіку атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў ліпені. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе, але не выратаваў каманду ад вылету з Вышэйшай лігі.
У студзені 2020 года праходзіў прагляд у казахстанскім клубе «Кызыл-Жар», аднак бакі не дамовіліся аб умовах[9]. У лютым стаў трэніравацца з «Мінскам» і неўзабаве падпісаў кантракт[10]. У сезоне 2020 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе мінчан.
У студзені 2021 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком каманды[11]. У пачатку сезона 2021 з-за траўм не меў трывалага месца ў аснове, а з ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе, з 7 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Нёмана» ў сезоне. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам[12]. Сезон 2022 амаль поўнасцю прапусціў з-за траўмы, у 2023 годзе вярнуўся на поле, выхадзіў на замены.
Міжнародная кар’ера
У 2011—2012 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Белшына | ![]() | 17 | 1 |
2014 | Д1 | Белшына | ![]() | 1 | 0 |
2015 | Д1 | Белшына | ![]() | 6 | 0 |
2016 | Д2 | Дняпро | ![]() | 23 | 2 |
2017 | Д2 | Ліда | ![]() | 27 | 8 |
2018 | Д1 | Прамень | ![]() | 26 | 5 |
2019 | Д1 | Дняпро | ![]() | 17 | 6 |
2020 | Д1 | Мінск | ![]() | 27 | 6 |
2021 | Д1 | Нёман | ![]() | 22 | 7 |
2022 | Д1 | Нёман | ![]() | 3 | 1 |
2023 | Д1 | Нёман | ![]() | 13 | 1 |
Крыніцы
- ↑ Roman Gribovskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 https://www.fcneman.by/by/komanda/main/737.html
- ↑ Экс-форвард "Белшины" перешел в "Днепр" (руск.). football.by (11 сакавіка 2016). Праверана 16 студзеня 2024.
- ↑ Шесть потенциальных новичков тренируются в составе "Днепра" (руск.). football.by (3 лютага 2017). Праверана 16 студзеня 2024.
- ↑ Шесть игроков покинули расположение «Нафтана» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Роман Грибовский подписал контракт с "Лидой" (руск.). football.by (10 сакавіка 2017). Праверана 16 студзеня 2024.
- ↑ "Лида" рассталась с Тулаем и Грибовским (руск.). football.by (2 лютага 2018). Праверана 16 студзеня 2024.
- ↑ Роман Грибовский подписал контракт с «Лучом» (руск.). football.by (19 лютага 2018). Праверана 16 студзеня 2024.
- ↑ Источник: Грибовский не договорился с "Кызыл-Жаром" (руск.). football.by (29 студзеня 2020). Праверана 16 студзеня 2024.
- ↑ Роман Грибовский будет играть за "Минск" (руск.). football.by (5 лютага 2020). Праверана 16 студзеня 2024.
- ↑ Грибовский продолжит карьеру в "Немане" (руск.). football.by (29 студзеня 2021). Праверана 16 студзеня 2024.
- ↑ "Неман" продлил соглашение с Грибовским (руск.). football.by (1 лютага 2022). Праверана 16 студзеня 2024.
- ↑ Роман Грибовский продолжит карьеру в мозырской "Славии" (руск.). football.by (12 студзеня 2024). Праверана 16 студзеня 2024.